Свет11

У Беларусь усё ж прыедзе прэзідэнт Ірана

Прадстаўнік іранскага парламента Аліясгар Багерзадэ падчас візіту на чале дэлегацыі ў Беларусь сустрэўся з кіраўніцай Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай і анансаваў хуткі візіт у Мінск прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна, піша sb.by.

Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP

Багерзадэ паведаміў, што ў хуткім часе чакаецца візіт у Мінск прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна. Гэта, па яго словах, стане паваротным момантам для адносін паміж краінамі і паспрыяе рэалізацыі розных праектаў.

Раней Масуд Пезешкіян збіраўся наведаць Беларусь у канцы чэрвеня, але абвастрэнне канфлікту паміж Іранам і Ізраілем змусіла яго адмяніць візіт. Пра намер Масуда Пезешкіяна прыехаць у Мінск паведамілі літаральна за некалькі дзён да пачатку ізраільскай аперацыі супраць Ірана. Пры гэтым паведамлялася, што акрамя ўдзелу ў мерапрыемствах ЕАЭС і суправаджаючым яго эканамічным форуме, візіт прэзідэнта Ірана будзе мець таксама афіцыйны характар.

Асобна падчас сустрэчы Аліясгара Багерзадэ з Наталляй Качанавай закраналася тэма гуманітарнага супрацоўніцтва паміж краінамі: абмен студэнтамі, сумесныя навуковыя праекты і магчымасць наладжвання прамых авіярэйсаў паміж Іранам і Беларуссю.

Таксама паведамляецца, што тавараабарот паміж краінамі вырас на 14,2%.

Каментары1

  • Ёсік
    23.07.2025
    Мех з бульбай палезе абдымацца ды цалавацца, як быццам да таты, які на вайне ўсё ж не загінуў. Хутка зажывем - сушаные абрыкосы, фісташкі ракой пацякуць, толькі нафту не прывязе.

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі21

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі21

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць