Грамадства66

У Беларусь прыедзе з афіцыйным візітам прэзідэнт Ірана

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян наведае Беларусь з афіцыйным візітам у канцы чэрвеня. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў падчас сустрэчы са студэнтамі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін 10 чэрвеня.

Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP

Масуд Пезешкіян возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС, якое пройдзе 26—27 чэрвеня.

Але акрамя ўдзелу ў мерапрыемствах ЕАЭС і суправаджаючым яго эканамічным форуме, візіт прэзідэнта Ірана будзе мець таксама афіцыйны характар.

Паводле слоў Рыжанкова, Іран з’яўляецца для Беларусі стратэгічна важным партнёрам, асабліва з пункту гледжання лагістыкі — у тым ліку для паставак тавараў у Індыю і Паўднёва-Усходнюю Азію.

Ён адзначыў, што Беларусь ускладае вялікія надзеі на развіццё міжнароднага транспартнага маршруту «Поўнач — Поўдзень» праз Іран, бо гэта можа значна палепшыць магчымасці краіны ў міжнародным гандлі.

Каментары6

  • Барадзед
    10.06.2025
    1, иранцы в РБ арбузы зимой продают.
  • Невядома яшчэ
    11.06.2025
    Ці прыедзе.
    У іх там добрая каша заварваецца.
  • дассом
    11.06.2025
    Встретим хлебом и солью!

Цяпер чытаюць

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей12

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр прафесар Антон Садоўскі6

Сі Цзіньпін выказаў Трампу надзею на хуткае паразуменне па Украіне1

У Тайландзе жанчыну прывезлі на крэмацыю, а яна ўзяла і ажыла2

Швейцарскі брэнд выпусціў калекцыю лакаў для пазногцяў у колерах гарадоў. Там ёсць і Мінск5

Павук паведаміў, што яго аштрафавалі ў Літве за прапаганду забароненай сімволікі31

Пара! Пара крышыць капусту. Вось рэцэпты: ва ўласным соку, у расоле і па-хуткаму7

З мірнага плана Трампа прыбралі пункт пра замарожаныя расійскія актывы4

Аб'яднаны пераходны кабінет падтрымаў распрацоўку мірнага плана для Украіны і заклікаў не забывацца пра Беларусь8

Пад Гомелем паставілі помнік закінутым у Беларусь чэкістам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей12

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць