Меркаванні2222

Янкі точаць зубы на наш уран

Сіндром аточанай крэпасці — так можна сцісла адкаментаваць каскад свежых выказванняў Лукашэнкі. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Сіндром аточанай крэпасці — так можна сцісла адкаментаваць сутнасць выказванняў Лукашэнкі на Гомельшчыне.

Крытычная маса інфармацыйных нагод змусіла яго 14 красавіка, падчас туру па аграрнай глыбінцы, да каскаду красамоўных заяў.

Месэдж першы: злая Масква.

Трэба, маўляў, яшчэ паспрабаваць па-мужчынску пагаварыць з Мядзведзевым, але калі будуць раз-пораз даваць выспятка — працягнем пошукі шчасця «у іншых пунктах планеты».

Месэдж другі: злая Амерыка, каварны Захад.

Яны патрабуюць аддаць узбагачаны ўран (для электарату, дарэчы, вялікі сюрпрыз, што ў нас яго сотні кілаграмаў) і праз тыя спрэчкі не запрасілі на саміт па ядзерным раззбраенні.

А нашы нацыяналісты, маўляў, і так здуравалі, аддаўшы некалі ядзерныя ракеты («величайшее достояние»!) ні за нюх табакі. Тое, што цяпер не запрасілі ў Вашынгтон на саміт — «бязмозгласць і тупая інерцыя». Увогуле ж «ні амерыканцам, ні ў цэлым Захаду давяраць нельга».

Такім чынам, залпы па ўсіх азімутах.

Асабліва варта адзначыць, што Расіі і ЗША трапіла на арэхі ў адным пасажы за тое, што паспяшаліся падтрымаць «антыканстытуцыйны пераварот» у Кыргызстане. «Яны мусілі заявіць пра непрымальнасць такіх дзеянняў кіргізскай апазіцыі», — зазначыў Лукашэнка.

Увогуле спачуванне зрынутаму калегу проста кранальнае: «Ён, небарака, гойсаў па розных краінах, выпрошваючы крэдыты».

І яшчэ адно красамоўнае выказванне: няма чаго папракаць Бакіева, што ўлада «ўжывала сілу, абараняючы сябе»! Яшчэ болей: калі б нехта паспрабаваў зладзіць падобныя забурэнні ў Беларусі, то «мала б нікому не здалося».

Абвостраная рэакцыя Лукашэнкі на розныя каляровыя рэвалюцыі даўно вядомая. У гэтым жа выпадку, відавочна, найболей уразіла тое, што Масква адразу ж заняла бок «дэструктыўных элементаў» і здала Бакіева, не зважаючы на фармальную «ўсенароднаабранасць».

Эксперты зазначаюць, што гэта новая палітыка Крамля. Раней там дэкларавалі, што нідзе на постсавецкім абсягу з апазіцыяй не гуляюць. Але

ў выпадку з Бакіевым Масква без ваганняў адраклася ад слізкага партнёра, які казаў пра «шматвектарную дыпламатыю», а насамрэч хацеў атрымліваць і расійскія крэдыты, і амерыканскія долары за базу «Манас». І гэта трывожны званочак для нязменнага беларускага прэзідэнта.

Сімптаматычна ў гэтым кантэксце выглядае тое, што ён ужо другі раз за апошні час падкрэсліў: апазіцыйныя журналісты, якіх нядаўна трэслі, «працавалі на Маскву».

Увогуле ж нагнятанне сіндрому аточанай крэпасці можна трактаваць як перадвыбарны піяр. Эканамічныя праблемы абвастраюцца, заробак 500 долараў віламі па вадзе пісаны, і

выпрабаваны метад — вярнуць горы на ворагаў, што точаць зубы на сінявокую рэспубліку. Не саступім ні пядзі! Ні грама урану!

Каментары22

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу70

Грамадствадапоўнена70

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу70

Грамадствадапоўнена70

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць