У Брэсце сілавікі затрымалі 56-гадовага медыцынскага чыноўніка, які, паводле следства, узяў тры тысячы рублёў за прасоўванне жанчыны па кар’ернай лесвіцы.

У Брэсце затрымалі 56-гадовага супрацоўніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама. Паводле МУС, ён узяў ад 42-гадовай медработніцы каля трох тысяч рублёў за дапамогу ў прасоўванні па службе.
Затрыманне правялі ГУБАЗіК пры падтрымцы спецназу «Шторм».
На мужчыну завялі крымінальную справу за атрыманне хабару, ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Каментары