Свет55

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы

15 жніўня ў Анкарыджы на Алясцы пройдзе саміт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. Паводле CNN, перамовы адбудуцца на Аб’яднанай вайсковай базе Элмендорф — Рычардсан, бо толькі гэтая пляцоўка здолела задаволіць патрабаванні Пуціна па бяспецы.

На аб’яднанай базе Элемендорф-Рычардсан (Аляска), 13 верасня 2024 года. Фота: Airman 1st Class Hunter Hites / U.S Air Force via AP

Белы дом першапачаткова імкнуўся пазбегнуць сітуацыі, калі расійская дэлегацыя апынецца на тэрыторыі амерыканскага вайсковага аб’екта, але іншых варыянтаў, якія адпавядалі б умовам бяспекі, у горадзе не знайшлі.

Дэталі саміту яшчэ канчаткова не ўзгоднены. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа і міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў ужо абмеркавалі «некаторыя аспекты падрыхтоўкі».

Трамп назваў сустрэчу «пробнай» і заявіў, што хоча асабіста паглядзець на Пуціна, каб «ацаніць сітуацыю».

Выбар Аляскі стаў вынікам працяглых кулуарных перамоў. Магчымымі варыянтамі разглядаліся Венгрыя і ЗША. Рашэнне ўскладнялася ордарам Міжнароднага крымінальнага суда на арышт Пуціна. Трамп адзначыў, што лічыць важным крокам гатоўнасць Пуціна прыехаць у ЗША.

Сёння Трамп правядзе відэаканферэнцыю з еўрапейскімі лідарамі і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, а пасля — асобную сустрэчу з еўрапейскімі кіраўнікамі без удзелу Кіева. Паводле звестак Reuters, у ЕС існуюць засцярогі, што магчымая дамоўленасць паміж ЗША і Расіяй можа быць «неспрыяльнай для Еўропы і бяспекі Украіны».

Чакаецца, што Зяленскі не прыме ўдзелу ў саміце, таму трохбаковы фармат пакуль не разглядаецца.

Частка перамоў пройдзе ў фармаце «сам-насам» паміж Трампам і Пуціным.

Каментары5

  • Бальтазар на даху
    13.08.2025
    Сябры, пакуль хлопчык Дональд і хлопчык Вова гуляюць у пясочніцы ў машынкі і танчыкі, адбыліся важнейшыя падзеі. У тырнетах з'явілася свежы сліў відэа са знакамітым Бальтазарам (Balthazar) (сполер ххххх атрымаў масу эстэтычнага задавальнення).
    Гэта той легендарным дзяржчыноўнікам з Конга, з тузінам сваіх дзяцей і жонкай прыгажуняй, і тэрабайтамі відэа з чужымі жонкамі і палюбоўніцамі.
    На гэты раз гэта відэа пра прыгоды Бальтазара на даху. Ён, кукетка - мілфа з выдатнымі формамі і без комплексаў, два тэлефоны. Ну, і добра адораны Бальтазар з чорнай кувалдай у руках і ў футболцы.
    Назіраючы за маніпуляцыямі на даху дзяржаўнай установы, пад яркім сонцам і гукамі горада, задумаўся, у чым магія гэтага непрыкметнага чэла? Як ён зацягвае на дахі, ў кусты і ў сарціры гэтых бясконцых мілф? і яны самі ўсё гэта здымаюць на відэа? У чым, адказ, брат?
    Відэа з Бальтазарам на даху куды важнейшая падзея гэтых дзён, і куды важнейшыя пытанні паднімае гэта відэа, чым тролінг двух дэдаў - сусветнай супольнасці, нас, уласна, кажучы.
    Што зараз мы, уласна, бачым.
  • Янка
    13.08.2025
    Выбар вайсковай базы Пуціным зразумелы, бо там немагчымыя пратэсты.
  • Охохочусь
    13.08.2025
    Охохочусь, трамп выдвинул ультиматум, чтобы путин согласился приехать к нему на встречу, обнять трампа и пожать трампу руку ?!!
    Блин, но выглядит ТАК!
    Ну, не будет же трамп арестовывать военного, международного преступника, находящегося под международным уголовным ордером на арест!?
    Нет, они будут обниматься, жать руки и улыбаться !!!

Цяпер чытаюць

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА2

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

За дапамогу Гаюну пасадзілі маладога зампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў15

Пазняк папярэдзіў пра агентаў сярод вызваленых палітвязняў і парадаваўся праблемам Ціханоўскай120

У Мінску на тры гады абмяжуюць рух па вуліцы Максіма Багдановіча

Лідары арабскіх краін адмовіліся ехаць на саміт да Пуціна3

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін37

«Смачна з'еў кукурузу, аж сліна цякла». Беларус пайшоў у лес у грыбы і раптам сутыкнуўся з мядзведзем5

З нядзелі на межах Беларусі запрацуе новая сістэма ўезду ў краіны ЕС. Як яна будзе працаваць?

У панядзелак чакаецца мокры снег

Ніякага змякчэння санкцый, пакуль Беларусь рухаецца ў бок таталітарызму60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА2

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць