«А дзе камбайнеры?» У Кобрыне ўшаноўвалі хлебаробаў, але на кадрах былі адны чыноўнікі
Раённая газета «Кобрынскі веснік» апублікавала ў TikTok відэа ўрачыстасцяў з нагоды намалоту 100 тысяч тон збожжа ў Кобрынскім раёне. Пад відэа — дзясяткі абураных каментароў, што не тых узнагароджваюць.

Паводле газеты, мерапрыемства прайшло на палях ААТ «Батчы» каля вёскі Чаравачыцы і сабрала кіраўнікоў гаспадарак, прадстаўнікоў улады, прафсаюзнікаў і дэпутатаў. Усе яны атрымалі караваі новага ўраджаю нароўні з «перадавікамі жніва».
У каментарыях пад відэа карыстальнікі былі абураныя: сапраўдных хлебаробаў — камбайнераў і механізатараў — амаль не відаць, затое кадры перапоўнены людзьмі ў пінжаках.
«А камбайнеры сярод іх ёсць?», «Дакладна яны гэта намалацілі?», «А дзе рабочыя? Цяпер толькі начальнік у пашане?» — — пыталіся каментатары.
Каментары
У них крупных рогатый скот дохнет, пока сами они от жира бесятся.