Грамадства

У Беларусі стварылі адзінага аператара інтэлектуальнай транспартнай сістэмы

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні ў краіне адзінага аператара інтэлектуальнай транспартнай сістэмы (ІТС). Ім стане прадпрыемства «Белдарсувязь», якое будзе займацца эксплуатацыяй і развіццём ІТС, што раней выконвалі розныя арганізацыі.

Фота ілюстрацыйнае

Сістэмы, якімі будзе кіраваць «Белдарсувязь», у прыватнасці ўключаюць:

  • збор платы за праезд па платных дарогах;
  • дынамічнае ўзважванне транспарту;
  • метэаманіторынг;
  • улік інтэнсіўнасці транспартнага патоку;
  • праграмна-апаратны комплекс Цэнтра маніторынгу дарожнага руху.

Асноўныя задачы адзінага аператара: развіццё ІТС, кіраванне яе працай, тэхнічнае абслугоўванне абсталявання і сетак сістэмы.

«Белдарсувязь» таксама атрымала права спаганяць плату за праезд і размяшчаць неабходнае абсталяванне на платных дарогах бясплатна і без арэнды.

Аб’яднанне ўсіх функцый ІТС у адзінага аператара, як мяркуецца, дазволіць:

  • рэалізоўваць адзіную тэхнічную палітыку і ўкараняць беларускія распрацоўкі;
  • аптымізаваць выдаткі на эксплуатацыю і развіццё сістэмы;
  • выключыць дубляванне функцый па абслугоўванні і мадэрнізацыі розных элементаў ІТС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў1

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?7

Жанчына пашкадавала каня ў парку «Сула» і пачала кампанію ў яго абарону. Ёй адказалі3

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз7

Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра расказала пра цяжкае дзяцінства34

Трамп заклікаў Пуціна «быць рэалістам» пры абмеркаванні ўкраінскіх тэрыторый8

УСУ ўдарылі па цягніку з палівам у акупаванай Запарожскай вобласці1

У самым паўночным горадзе Швецыі перавозяць на іншае месца больш чым стогадовую царкву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць