Грамадства11

У Гомелі махляры вымагаюць грошы, выкарыстоўваючы ўліковыя запісы ICloud

Нестандартную схему махляртва ў горадзе заўважыла міліцыя.

Ілюстрацыйны здымак

Па інфармацыі міліцыі, махляры працуюць на тэрыторыі Цэнтральнага раёна Гомеля. Яны знаёмяцца з людзьмі праз сацсеткі, уваходзяць у давер і просяць пацярпелых выйсці са свайго ICloud і зайсці ў іх. Адбываецца гэта па розных падставах.

Калі пацярпелы заходзіць у чужы ўліковы запіс, тэлефон блакуецца, а махляр пачынае патрабаваць грошы за аднаўленне акаўнта.

Пасля атрымання сродкаў, махляр перастае выходзіць на сувязь ці наадварот, патрабуе яшчэ больш грошай.

Намеснік начальніка АУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля, начальнік крымінальнай міліцыі Аляксей Няшыты расказаў, што ў ліпені да іх звярнуўся хлопец, які пазнаёміўся ў тэлеграме з дзяўчынай. Яна папрасіла яго ўвайсці ў яе ICloud і пераслаць фота курсавой працы, якія там былі. 

Калі ён увайшоў, тэлефон заблакаваўся і быў пазначаны як згублены. Праз некаторы час хлопцу напісала тая дзяўчына і папрасіла за разблакіроўку тэлефона грошы.

Каментары1

  • Типок Вагнерок
    24.08.2025
    Серега, хватит шалить, вернись в часть!

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу53

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай6

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму34

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць