Грамадства

Прысуд па справе Аўтуховіча і Асіпенкі будзе абвешчаны 6 мая

Прысуд па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі будзе абвешчаны 6 мая ў 14.30 у Вярхоўным судзе Беларусі. Пра гэта паведаміў праваабаронца Вячаслаў Сіўчык.

Паводле яго слоў, 20 красавіка ў судзе з апошнім словам выступілі ўсе абвінавачаныя. «У другой палове дня выступаў Уладзімір Асіпенка. Ён таксама поўнасцю не прызнаў сваёй віны, назваў крымінальную справу ў дачыненні да яго сфабрыкаванай. Ён расказаў пра ціск, які аказвала следства на яго і яго сям'ю. Гэта прывяло да таго, што яго старэйшая дачка пакінула Беларусь», — паведаміў Сіўчык.

Паводле слоў праваабаронцы, таксама ў судзе Асіпенка заявіў, што з такой следчай сістэмай у Беларусі на волі «застануцца толькі пенсіянеры і супрацоўнікі міліцыі».

***

Нагадаем, абвінавачанымі па гэтай крымінальнай справе праходзяць прадпрымальнікі з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, а таксама Аляксандр Ларын і Міхаіл Казлоў. Першых трох абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта ў дачыненні да намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко і былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі. Аўтуховіча і Асіпенку таксама абвінавачваюць у арганізацыі падпалу дома былога начальніка Ваўкавыскага РАУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе.

Падпалкоўнік міліцыі Казлоў, былы кіраўнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца ў тым, што ведаў пра планы падрыхтоўкі тэрарыстычнага акта, але не прыняў мер па яго прадухіленні.

16 красавіка пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў прыгаварыць Аўтуховіча да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, Асіпенку і Ларына — да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Міхаіла Казлова ён запытаў тры гады калоніі агульнага рэжыму без права займаць кіруючыя пасады.

Праваабаронцы лічаць гэтую крымінальную справу палітычна матываванай.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

Меркаваная пазашлюбная дачка Лукашэнкі ўладкавалася на новую працу — яна звязаная з хакеем17

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?1

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак2

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны14

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць