Грамадства1010

Кірыл Руды расказаў, чым беларускія айцішнікі адрозніваюцца ад індыйскіх

Былы памочнік Лукашэнкі і пасол Беларусі ў Кітаі, доктар эканамічных навук, прафесар Кірыл Руды, які цяпер жыве і працуе ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, даў інтэрв'ю ютуб-каналу канал iTerki, у якім сярод іншага паразважаў пра тое, у чым перавагі і недахопы беларускіх айцішнікаў у параўнанні з індыйскімі.

Кірыл Руды. Скрыншот з відэа

«Мы працуем на многіх рынках, і ёсць у мяне прыклад з арабскіх краін, з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў: там пастаянная канкурэнцыя з індыйцамі, прычым цэны ў праграмістаў з Індыі заўсёды ніжэйшыя — як мінімум на 20%. А калі яны прыдумаюць нейкую хітрасць, то і ў разы ніжэйшыя. І мы становімся проста неканкурэнтаздольныя, і складана растлумачыць, чаму так адбываецца», — адзначыў Кірыл Руды.

Але, нягледзячы на складанасць пытання, ён сам спрабуе даць на яго «можа і непадрыхтаваны, але ўсё ж навуковы адказ», заснаваны на даследаванні, праведзеным у межах кампаніі. Падчас яго задаваліся пытанні беларускім і індыйскім праграмістам, спрабуючы знайсці культурныя адрозненні паміж імі.

«Шчыра кажучы, усё больш атрымліваецца на карысць індусаў, як ні дзіўна, калі гаварыць пра так званыя скілы, звязаныя з гарызантальным ці вертыкальным кіраваннем», — канстатуе Руды.

«Напрыклад, звычайна айцішнікі аддаюць перавагу гарызантальнаму кіраванню, больш нязмушанай атмасферы, калі ўсе калегі падказваюць адзін аднаму, а не калі начальнік зверху ўсё ведае лепш і толькі ён раздае ўказанні.

І вось індыйцы больш схільныя да такога гарызантальнага кіравання, і гэта іх перавага ў параўнанні з беларусамі, якія хутчэй кіруюць вертыкальна», — тлумачыць ён.

Але ў беларусаў таксама ёсць перавагі:

«Мы больш талерантныя да іншых нацый, да людзей іншай сэксуальнай арыентацыі, іншай палітычнай пазіцыі, іншага гендару. Гэта зразумелая гісторыя. Таму, калі гаворка ідзе пра рынкі, дзе гэтыя каштоўнасці больш важныя для кліента, менавіта там беларусы могуць быць больш запатрабаваныя. Больш за тое, беларусы ў прынцыпе больш адкрытыя да людзей іншай нацыянальнасці і нават да тых, каго бачаць упершыню, у адрозненне ад індыйцаў».

Да таго ж:

«Беларусы не так моцна зацыкленыя на гонары за радзіму, менш рэлігійныя і менш арыентаваныя на сямейныя каштоўнасці. Для індыйцаў жа гэта вельмі істотна — яны шмат часу прысвячаюць сям’і, нацыянальным і рэлігійным святам. Таму калі не адпусціць індыйскага айцішніка, напрыклад, на вяселле ці на рэлігійнае свята, праект можа сарвацца».

Улічваючы ўсё гэта, падсумоўвае Руды:

«беларусы лепшыя для доўгатэрміновых праектаў, а індыйцы больш эфектыўныя ў кароткатэрміновых, хуткіх праектах, дзе патрабуецца максімальная прадукцыйнасць».

Каментары10

  • Абуральная ахінея
    09.09.2025
    Асабліва пра прадукцыйнасць смешна. Танныя індусы паламаюць і праект, і вашу галаву, калі вам не пашчасціла іх курыраваць. А дарагія кваліфікаваныя індусы... яны ўжо не індусы, а грамадзяне злучаных штатаў ці аб'яднанага каралеўства. У гэтым дарэчы і прычына рапноўных "перамог" у канкурэнтнай барацьбе - цягнуць сваіх на пракект без усялякага сораму.
  • Ясно, идеальные рабы
    09.09.2025
    Ни веры, ни семьи, а вместо свадебного торжества - сок и булочка, чтобы завтра на проект со свежей тупой бошкой приползти, опять грести.
  • Абуральная ахінея
    09.09.2025
    Абуральная ахінея, Так, как могут завалить проект ваши вчерашние выпускниник айти курсов, ни один индус не завлалит

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»24

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

У 10‑мільённым Тэгеране дэфіцыт вады. Жыхароў папярэдзілі пра магчымую эвакуацыю7

Супраць былога камандзіра спецназа Уладзіміра Барадача завялі крымінальную справу12

Польшча распачала крымінальную справу за спробу вярбоўкі беларускімі спецслужбамі супрацоўнікаў НАУ

Нарвегія можа стаць гарантам еўрапейскага крэдыту Украіне, вылучыўшы на гэта частку свайго Суверэннага фонду5

«Найгоршая парада 2020-х: «Не вучыцеся праграмаваць»30

У Бярэзінскім раёне другі дзень шукаюць хлопчыка з Мінска. Ён мае праблемы са здароўем1

У МЗС распавялі пра стан беларускі, пацярпелай у ДТЗ у Тайландзе

У Мазыры ў псіханаркадыспансеры адкрылі пляцоўку для падлеткаў: з упіскай і турмою

Паветраны шар кантрабандыстаў учора заляцеў у асабліва небяспечную зону Віленскага аэрапорта23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»24

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць