Эканоміка11

Беларуская чыгунка прадае вагоны, якімі раней абслугоўваліся маршруты ў Еўропу

Беларуская чыгунка выстаўляе на аўкцыён шэсць пасажырскіх вагонаў міжнароднага стандарту RIC. Гэтыя вагоны раней абслугоўвалі маршруты ў Польшчу, Нідэрланды і Швейцарыю, але цяпер сталі непатрэбныя, піша Blizko.by.

RIC-вагоны — гэта еўрапейскі стандарт, уведзены яшчэ ў 1922 годзе для вагонаў, якія маглі б курсіраваць па чыгунках розных краін. Вагоны адпавядаюць агульным патрабаванням і таму могуць свабодна перамяшчацца паміж дзяржавамі.

Усе шэсць вагонаў, якія належаць Беларускай чыгунцы, былі пабудаваныя ў Польшчы на заводзе H.Cegielski у Познані, а тэхнічнае абслугоўванне таксама праводзілася там. Першыя два такія вагоны мадэлі Z1-305Ad2 трапілі на баланс БЧ яшчэ ў 2008 годзе.

Асноўная розніца гэтых вагонаў у тым, што яны разлічаныя на еўрапейскую каляіну 1435 мм (у Беларусі і Расіі выкарыстоўваецца больш шырокая — 1520 мм). Таму яны крыху меншыя за звычайныя беларускія вагоны.

У купэ — тры месцы для сядзення, а на ноч раскладаюцца тры паліцы адна над адной. Гэта менш зручна, чым у звыклых для Беларусі «амендорфаўскіх» купэ з дзвюма паліцамі. Вагоны розных мадэляў адрозніваюцца нязначна. Усе інфармацыйныя таблічкі ўнутры надрукаваныя на чатырох мовах: рускай, нямецкай, французскай і італьянскай.

Частка вагонаў прадаецца з камплектам вузкакалейных і шырокакалейных колаў, а частка — толькі без вузкакалейных. Прадае іх Мінскі вагонны ўчастак Беларускай чыгункі.

Самая нізкая стартавая цана аднаго вагона — 1,404 мільёна рублёў, самая высокая — 2,94 мільёна рублёў. Крок павышэння стаўкі — 5%. Пакупнік павінен таксама заплаціць арганізатару аўкцыёну ўзнагароджанне ў 2% і каля 350 рублёў дадатковых выдаткаў.

У выніку самы дарагі вагон можа абысціся пераможцу таргоў мінімум у 3,149 мільёна рублёў, гэта прыкладна 1,04 мільёна даляраў ЗША па курсе Нацбанка.

Аўкцыён прызначаны на 3 кастрычніка 2025 года, пачатак аб 11-й гадзіне.

Каментары1

  • пуцін нешта такое сказаў па сакрэце лу-ку
    09.09.2025
    і чыгунка прадае вагоны, бо ведае - мяжа ніколі не адкрыецца зноў.

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць