Аляксандр Майстровіч пратрымаўся на пасадзе трохі больш за год.

«Нашай Ніве» стала вядома пра арышт генеральнага дырэктара дзяржаўнай будаўнічай арганізацыі «Мінскаблдарбуд» Аляксандра Майстровіча. Магчыма, ён ужо атрымаў тэрмін.
Майстровічу 42 гады. Ён родам з Вілейкі. Скончыў факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ, пасля прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы пры Акадэміі кіравання.
На працягу 17 гадоў працаваў у Дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленні 162 Вілейкі (гэта філіял «Мінскаблдарбуда»), прайшоў шлях ад дарожнага майстра да кіраўніка.
У верасні 2023 года Майстровіч узначаліў «Мінскаблдарбуд». Дакладна невядома, калі менавіта ён быў арыштаваны, але новы кіраўнік прадпрыемства, Максім Колесень, быў прызначаны ў лютым 2025 года.
Абвінавачванне, выстаўленае Майстровічу, звязанае з карупцыяй.
Каментары
(ЗамКомПоМорде - заместитель командира по морским делам)
(Даздраперма - гэта імя жаночае, дарэчы - Да Здравствует Первое Мая)