Свет44

Трамп распарадзіўся будаваць урадавыя будынкі ў класічным стылі

Указ прэзідэнта ЗША, які называецца «Зробім урадавую архітэктуру зноў прыгожай», вызначае прыярытэт класічнай і традыцыйнай архітэктуры пры будаўніцтве федэральных будынкаў, піша Бі-бі-сі.

Фота: Alex Brandon / AP

Як падкрэсліваецца ў дакуменце, гэтыя будынкі павінны натхняць грамадзян, быць пазнавальнымі і адлюстроўваць годнасць і стабільнасць дзяржавы.

Трамп раскрытыкаваў мадэрнісцкую архітэктуру другой паловы ХХ стагоддзя, заявіўшы, што яна не падабаецца грамадству і не ўспрымаецца як сімвал улады. З указу вынікае, што такія стылі, як мадэрнізм, бруталізм і дэканструктывізм, лічацца непажаданымі.

Паводле ўказу, Упраўленне агульных службаў (GSA) павінна аддаваць перавагу класічнаму або традыцыйнаму стылю пры зацвярджэнні праектаў, а ў Вашынгтоне класічная архітэктура для федэральных будынкаў прызначана стылем па змоўчванні.

Калі ж ведамства хоча зацвердзіць праект у іншым стылі, то яно павінна паведаміць прэзідэнта і прадставіць яму дэталёвае абгрунтаванне такога выбару.

Каментары4

  • Навіна пра Трампа
    29.08.2025
    Чаму не дапоўнікі навіну пра забойцу з Мінеапаліс, які аказаўся трансам і меў на зброі надпіс "kill Trump"?
  • Смургонец
    29.08.2025
    Чакаю, калі Трамп пачне разбірацца з абасранымі каровамі і пераймянуе Гарвард.
  • .
    29.08.2025
    І густы ў яго - як у дыктатараў ХХ ст.
    Можна складаць гульню "дыктатар-бінга".

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»20

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Міларад Додзік прыгразіў абвясціць незалежнасць Рэспублікі Сербскай

Пацукі вучаць нас жыць, а Гайко — дыялогу34

Гандаль у Беларусі адаптуюць да нормаў маралі. Нагодай сталі скандальныя сушы з Расіі6

Моцны град нарабіў бяды ў Бераставіцкім раёне

Цела 5-месячнага дзіцяці знайшлі ў Віцебску. Супраць бацькі заведзена крымінальная справа

Як ахова Пуціна і Кім Чэн Ына ледзь не пабілася з-за рэгуліроўкі кандыцыянера11

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі8

У гіганцкі бізнэс-цэнтр на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску засяліліся пакуль 13 арганізацый7

11-гадовы школьнік у Клімавічах вынес з палаючай кватэры двухгадовага брата1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»20

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць