Грамадства77

Пасьля Дня гораду хуліганы ўчынілі пабоішча ў электрычцы і закідалі яе камянямі

Паводле сьведчаньняў відавочцаў, пасьля фаервэрку ў гонар Дня гораду група моладзі нападпітку села ў апошнюю электрычку ў Пухавіцкім кірунку адпраўленьнем у 0.20 10 верасьня. На станцыі Менск-Паўднёвы, як паведамляюць сьведкі здарэньня, п’яныя маладзёны ўсчалі бойку і заблякавалі выхады для пасажыраў.

Паводле сьведчаньняў відавочцаў, пасьля фаервэрку ў гонар Дня гораду група моладзі нападпітку села ў апошнюю электрычку ў Пухавіцкім кірунку адпраўленьнем у 0.20 10 верасьня. На станцыі Менск-Паўднёвы, як паведамляюць сьведкі здарэньня, п’яныя маладзёны ўсчалі бойку і заблякавалі выхады для пасажыраў. Спачатку жыхары Мачулішчаў біліся з жыхарамі Рудзенску, пасьля Мачулішчаў рудзенскія працягнулі п’яную бойку з астатнімі «чужынцамі». На станцыях бойка перамяшчалася на пэрон, хуліганы зрывалі стоп-кран.

Відавочцы сьведчаць, што на станцыях Мачулішчы і Рудзенск хуліганы закідвалі электрычку камянямі. Нагадаем, гэта неафіцыйная інфармацыя ад відавочцаў.

На гэты момант нам удалося ўзяць камэнтар у рэвізора па бясьпецы менскага аддзяленьня беларускай чыгункі, які пацьвердзіў, што ў згаданым прыгарадным цягніку сапраўды адбылося здарэньне, у выніку якога былі разьбітыя 8 шыбаў. Інфармацыі наконт пацярпелых пасыжыраў рэвізор ня мае.

Мы працягваем сачыць за сытуацыяй.

Глядзі яшчэ:

Сьведчаньні відавочцаў: ЧП Республиканского масштаба или терроризм по-белорусски

У застаўцы выкарыстанае фота photo.bymedia.net

Каментары7

Цяпер чытаюць

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА8

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Былая кіраўніца штаба Ціханоўскай у захапленні ад круізу па нарвежскіх фіёрдах. Колькі каштуе такі адпачынак?30

Альпіністка з Расіі ўжо тыдзень знаходзіцца на вышыні 7000 метраў: выратаваць яе не могуць, ежа ў яе скончылася3

«Магчыма, я з забабонамі». Туск супраць правядзення перамоў Зяленскага і Пуціна ў Венгрыі4

Пасля зацішша ў Гомельскай вобласці зноў пачулі дроны: што вядома1

Ці можна вярнуць разбуранае 100 год таму? Дубавец — пра «Дом» Горвата9

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі12

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта. Пра яго затрыманне паведамлялі і вясной, але тады адпусцілі5

Памёр Віктар Вабішчэвіч1

«Каркас улады агаліўся, і добра відаць, што складаецца яна пераважна з гаўна і палак»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА8

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць