Грамадства11

Сёння чэргі з'явіліся і на літоўска-беларускай мяжы

Беларускія мытнікі вінавацяць літоўскіх калег.

Калі на польскім кірунку чэргі з легкавых аўтамабіляў у апошнія тыдні гэта ўжо норма, то па літоўскім праблема абвастрылася ў гэтыя дні.

Паводле беларускіх мытнікаў, прыкметна скарацілася колькасць легкавога транспарту, які прымаецца літоўскімі службамі на выезд з Беларусі. «Прычына — у наўмыснай павольнай працы сумежнага боку», — сцвярджае беларускі бок.

«Мінулай ноччу ў літоўскім пункце пропуску «Мядзінінкай» (сумежны беларускі — «Каменны Лог») афармлялі за гадзіну ў сярэднім тры легкавыя аўтамабілі з Беларусі, у асобныя перыяды наогул не афармлялі. А на працягу гадзіны, згодна з нормамі, магчыма прыняць 25 адзінак. У чаканні выезду ў Літву тут ужо сабралася 400 легкавых аўтамабіляў», — паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.

Па яго інфармацыі, грузавікоў у дадзеным пункце пропуску, якія выязджаюць з Беларусі, аформілі толькі 13% ад магчымай колькасці.

Аналагічная сітуацыя і ў літоўскім пункце пропуску «Шальчынінкай» (сумежны беларускі — «Беняконі»). Тут раніцай, на працягу дзвюх гадзін, літоўскія кантралюючыя службы не ўпусцілі ніводнага легкавога аўтамабіля. Чарга павялічваецца», — пішуць беларускія мытнікі.

Згодна з данымі пагранічнікаў, у пункце «Каменны Лог» па стане на 12:00 стаялі 360 аўто, у «Беняконях» — 310. Учора чаргі на беларуска-літоўскай мяжы не было. 

У пункце пропуска «Брэст» стаяць 4615 машын. 

Каментары1

  • Жвір
    21.08.2025
    Гэта не патлумачыш летнімі вакацыямі, ды й лету ўжо капут, гэта нейкія ўцёкі, масавы гон.

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць