У Беларусі плануецца ўвесці двухтыднёвы дэкрэтны адпачынак для татаў
У Беларусі разглядаецца магчымасць зрабіць двухтыднёвы аплачваны адпачынак для татаў пры нараджэнні дзіцяці абавязковым на ўсіх прадпрыемствах краіны. Пра гэта заявіла міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка ў эфіры тэлеканала СТБ.

Зараз Працоўны кодэкс ужо прадугледжвае такое права, аднак аплата адпачынку застаецца на меркаванне наймальніка. Паводле слоў кіраўніцы ведамства, цяпер толькі каля 38% татаў карыстаюцца гэтай магчымасцю — у тых арганізацыях, дзе гэта замацавана ў калектыўнай дамове.
«Адпачынак ёсць, але аплачваецца ён толькі там, дзе наймальнік на гэта згодны. Менавіта з-за адсутнасці абавязковай аплаты таты рэдка яго бяруць», — адзначыла міністр.
На думку Мінпрацы, абавязковы аплачваны «татавы тыдзень» магла б дапамагчы ў выхаванні дзіцяці ў першыя дні пасля нараджэння і падтрымаць маладых маці. Зараз ведамства вядзе працу над тым, каб узаконіць гэтую практыку паўсюдна.
Каментары