Культура11

Выйшаў «Хобіт» у перакладзе Франца Корзуна

У межах адмысловай серыі «Кніжны рысь» выйшаў з друку раман-казка Дж. Р. Толкіна «Хобіт» у перакладзе на беларускую мову Франца Корзуна. Цяпер пачалася рассылка асобнікаў тым, хто папярэдне замаўляў навінку, піша bellit.info. 

Таксама кніга мае графічныя ілюстрацыі ўнутры, якія зрабіла Ганна Плотнікава.»Акрамя малюнкаў да кожнага раздзела, Ганна зрабіла больш за 100 дробных «замалёвак на палях», быццам сам аўтар, пішучы тэкст, накідваў вобразы, што ўзнікалі ў ягоным уяўленні», — расказваюць пра адметнасці выдання на старонцы «Кніжны рысь».

Ініцыятары выдання таксама дзякуюць за кансультацыю пры стварэнні мапаў ды іншую дапамогу і парады Андрэю Строцаву, які знаецца на толкінаўскім сусвеце.

«Хобіт» Дж. Р. Толкіна стаў трэцяй грунтоўнай перакладчыцкай працай Франца Корзуна, у чыім перакладзе раней выходзілі «Паліяна» Элінор Х. Потэр і «Лісты Круцяля» Клайва Стэйплза Льюіса.

Таксама над уласным перакладам «Хобіта» цяпер працуе Ігар Кулікоў, перакладчык трылогіі Дж. Р. Толкіна «Валадар пярсцёнкаў». Кніга мае пабачыць свет у выдавецтве «Янушкевіч».

Каментары1

  • Вольга
    09.09.2025
    Сусветная літаратура для беларусаў без рускага пасярэдніцтва - гэта суперважна. Дзякуй аўтару перакладу.

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты47

Грамадствадапоўнена47

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

Ілан Маск вяртаецца ў палітыку

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі11

У Беларусі з’явіўся новы плацежны сэрвіс

У Казахстане фанаты бельгійскага «Бруге» прыйшлі на матч у вобразах скандальнага кінагероя. Іх затрымалі3

Дзяўчынка ў Сібіры загінула, капаючы тунэль у гурбе

Незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы аб'яднала тры народы. На сваю фігуру беларусы сабралі грошы самі2

У Японіі ствараюць самы хуткі цягнік у свеце

Арыштавалі 20‑гадовую Яніну Пазняк, дачку палітзняволенага журналіста Кірылы Пазняка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты47

Грамадствадапоўнена47

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць