У Вільні вялікі пажар на газасховішчы, эвакуююць жыхароў радыусам 1 км
Працоўная версія пакуль — парушэнне тэхнікі бяспекі, але ўлады будуць правяраць усе версіі, у тым ліку дыверсію.

У сераду на ўскрайку Вільні на станцыі разліву звадкаванага газу, дзе вядуцца пагрузачныя працы, загарэліся вагоны з газам. Адбыліся выбухі. Адзін чалавек загінуў.
На месца здарэння выехалі шматлікія сілы ратавальнікаў, але яны канстатуюць, што патушыць пажар надзвычай цяжка.
Колькі вагонаў гарыць, афіцыйнай інфармацыі няма. Першапачаткова паведамлялася пра 8 вагонаў.
Па папярэдніх дадзеных, пажар адбыўся з-за парушэння ўмоў працы, паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч, але, паводле яго слоў, вывучаюцца розныя версіі.
Віленская мэрыя папярэдзіла, што з-за пажару ў горадзе магчыма забруджванне паветра. Яна папрасіла гараджан не выходзіць на вуліцу і заставацца дома, не адчыняюць форткі, вокны і дзверы.
Тых жа, хто жыве побач, наадварот, папрасілі эвакуіравацца. Тым, хто жыве ў радыусе аднаго кіламетра ад месца здарэння, паступілі на тэлефон адпаведныя абвесткі.
Пакуль ліквідуюць аварыю транзітныя цягнікі будуць хадзіць праз Вільню.
Цяпер чытаюць

Каментары