Грамадства55

«Магчыма, нам трэба падумаць аб стварэнні часовага лагера». Дэмсілы рыхтуюцца да магчымай масавай дэпартацыі палітвязняў з Беларусі

10 верасня ў Вільні прайшла сустрэча лідаркі дэмсіл Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі арганізацый дапамогі палітвязням. Абмяркоўвалася, сярод іншага, падрыхтоўка неабходнай інфраструктуры на выпадак масавай дэпартацыі палітвязняў з Беларусі, каб аказаць ім першую неабходную дапамогу.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацый дапамогі палітвязням у Вільні, 10 верасня 2025 года. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

У сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі Асацыяцыі палітвязняў Беларусі, ПЦ «Вясна», фонду «Дапамога», фонду «Краіна для жыцця», Чырвонага Крыжа Літвы і Беларускага дома правоў чалавека.

«Мы ўжо бачылі асобныя вызваленні, але гаворка можа пайсці пра значна большыя маштабы. Гэта азначае, што не павінна быць імправізацыі — патрэбна загадзя падрыхтаваная інфраструктура падтрымкі, каб людзі адразу атрымалі жыллё, медыцынскую, псіхалагічную і юрыдычную дапамогу.

Заявы міжнародных лідараў паказваюць, што сцэнарый шырокіх вызваленняў можа стаць рэальнасцю ў любы момант. Таму наш абавязак як беларускай супольнасці — быць гатовымі ўжо сёння.

Гэта патрабуе згуртаванасці, выразнай каардынацыі і поўнай адказнасці перад тымі, хто выходзіць на волю пасля цяжкіх гадоў зняволення», — сказала Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета.

Дэмакратычныя сілы разлічваюць, што вызваленне вязняў будзе працягвацца, «аднак, на жаль, выглядае, што вызваленых будуць прымусова дэпартаваць з краіны». Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская на сустрэчы, паведаміў «Позірку» яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

«Таму я адразу прапаную называць рэчы сваімі імёнамі: не вызваленне, а дэпартацыя. Нам трэба быць гатовымі прыняць гэтых людзей», — сказала на сустрэчы дэмлідарка.

«Першае, што трэба зрабіць — ацаніць, колькі ўжо маем наяўных месцаў, ложкаў і рэсурсаў у Польшчы і Літве, — сказала Ціханоўская. — Другое — зрабіць разлік, якія рэсурсы і магчымасці неабходныя, каб прыняць 100, 500, 1000 чалавек. Трэба ўлічыць, што Літве і Польшчы таксама трэба будзе дадатковы час, каб вырабіць дакументы. Магчыма, нам трэба падумаць пра стварэнне часовага лагера».

На думку Ціханоўскай, варта зрабіць прапановы розным краінам ЕС, якія ўжо прымалі ўцекачоў, у тым ліку Чэхіі, Германіі, каб накіраваць частку дэпартаваных палітвязняў туды. 

Яна паведаміла, што 11 верасня будзе сустракацца з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі, а таксама паўночных і балтыйскіх краін наконт дадатковай тэрміновай дапамогі.

11 верасня Ціханоўская плануе сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі і паўночных краін з мэтай абмеркавання тэрміновай дапамогі.

Апошняе вызваленне палітвязняў адбылося 21 чэрвеня. Пасля прыезду ў Беларусь прадстаўнікоў ЗША на волю выйшлі 14 чалавек. Сярод іх быў і Сяргей Ціханоўскі, які правёў у зняволенні больш за пяць гадоў.

15 жніўня Дональд Трамп і Лукашэнка пагаварылі па тэлефоне, пакуль прэзідэнт ЗША накіроўваўся на перамовы з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным на Алясцы. Трамп паведамляў, што мэта званка — «падзякаваць яго за вызваленне 16 зняволеных». «Мы таксама абмяркоўваем магчымасць вызвалення яшчэ 1300 зняволеных», — распавядаў Трамп. А 5 верасня Трамп падчас размоў з журналістамі ў Белым доме пахваліў Аляксандра Лукашэнку за вызваленне 16 закладнікаў і паведаміў, што Вашынгтон і Мінск вядуць перамовы пра вызваленне яшчэ каля 1,4 тысячы чалавек.

Каментары5

  • CaptBlood
    11.09.2025
    Некалі была заява дэмсіл, што Новую Беларусь адбудуе адказны беларускі бізнэс, які трэба пеставаць у эміграцыі. Пяці гадоў ня хапіла? Ніхто ня жадае дапамагчы? Лідары таксама ня жадаюць часова прыняць людзей у найбольш горшым стане на ўласную жыллёвую плошчу? Пакутнікаў зноўку чакае лагер?
  • Жора
    11.09.2025
    Канферэнцыі, форумы, прэміі, канцэпцыі, пералёты, гатэлі.. а цяпер на людзей грошай няма.
  • Влад
    11.09.2025
    Из одного лагеря в другой?
    В Финляндии полно пустующей недвиги после того как границу с Россией закрыли.

Цяпер чытаюць

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя7

Лідар Партыі зялёных расказаў, як яго катавалі ў СІЗА і калоніі1

Спарыш: Статкевіч перанёс інфаркт3

Прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў3

Беларусцы за мяжой пісалі з нумара затрыманага знаёмага

«Мікола знік, а змагары яго нават не шукаюць». У інфармацыйнай спецаперацыі беларускіх службаў змяніліся акцэнты10

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі, якія вяртаюцца ў Беларусь, перасякаць сваю мяжу2

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю8

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць