Свет22

Амерыканскую спявачку, якая падтрымлівае ЛГБТ, у апошні момант знялі з расійскага конкурса «Інтэрбачанне»

Амерыканская спявачка Vassy (Васілікі Карагіоргас), якая павінна была замяніць на «Інтэрбачанні» іншага музыку з ЗША, не будзе ўдзельнічаць у конкурсе з-за «непрадбачанай сітуацыі», піша выданне «Вёрстка».

Vassy. Фота: Wikimedia Commons

«На жаль, праз непрадбачаную надзвычайную сітуацыю мне давялося адмовіцца ад удзелу і з'ехаць. Мне вельмі шкада, што я прапушчу гэты асаблівы момант», — адказала артыстка ў паведамленнях у інстаграме.

Раней спявак і блогер Рамін Абдулаеў са спасылкай на крыніцы на пляцоўцы заявіў, што Vassy «дыскваліфікавалі ў апошні момант».

Пазней арганізатары «Інтэрбачання» абвясцілі, што Vassy не возьме ўдзел у конкурсе «па незалежных ад дэлегацыі ЗША прычынах, выкліканым беспрэцэдэнтным палітычным ціскам з боку ўрада Аўстраліі» (у спявачкі ёсць грамадзянства гэтай краіны).

Vassy расказвала, што стала паслом Noh8 Campaign — дабрачыннай арганізацыі, якая выступае за прасоўванне квір-шлюбаў і гендарнай роўнасці. Раней інфармацыя пра гэта была выдаленая са старонкі Vassy ў «Вікіпедыі», а цяпер, як заўважыла «Вёрстка», адпаведны абзац зноў з'явіўся на старонцы спявачкі.

18 верасня стала вядома, што амерыканскі спявак Брэндан Ховард, першапачаткова заяўлены ад ЗША, не зможа ўдзельнічаць у «Інтэрбачанні» праз непрадбачаныя сямейныя абставіны. Яго месца на конкурсе акурат і павінна была заняць Vassy.

Конкурс «Інтэрбачанне» праходзіць у Маскве ўвечары 20 верасня. Яго правядзенне ініцыявана Крамлём, а пазіцыянуецца конкурс як альтэрнатыва «Еўрабачанню», ад удзелу ў якім Расія адхіленая ў 2022 годзе, а Беларусь — яшчэ на год раней. 

Каментары2

  • Гога
    20.09.2025
    У ватастане патрэбныя скрэпы ў какошніках і ватніках з кірзачамі.
  • Ё
    20.09.2025
    Ой да пофіг, як само Інтервіденіе. Навіны скончыліся ?

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць