Свет33

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання

Чыноўніка абвінавацілі ў хабарах.

Тан Жэньцзянь. Фота: VCG/VCG via Getty Images

Былога міністра сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў Кітая Тан Жэньцзяня прысудзілі да смяротнага пакарання з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады за атрыманне хабараў у асабліва буйным памеры, паведамляе агенцтва «Сіньхуа».

Былога міністра абвінавацілі ў тым, што ў перыяд з 2007 па 2024 гады ён злоўжываў сваім службовымі паўнамоцтвамі, каб дапамагчы пэўным арганізацыям і індывідуальным асобам заключаць кантракты на праекты і прасоўвацца па кар'еры. Узамен ён атрымаў хабараў на агульную суму больш за 268 млн юаняў (каля 38 млн даляраў ЗША).

Суд палічыў, што злачынствы Тан Жэньцзяня нанеслі сур'ёзны ўрон інтарэсам дзяржавы і народа, таму яму павінен быць вынесены смяротны прысуд. Аднак, паколькі ён прызнаў віну і вярнуў частку незаконных даходаў, суд змяніў канчатковае рашэнне.

Гэтая справа была разгледжаная судом 25 ліпеня.

Тан Жэньцзянь быў таксама пажыццёва пазбаўлены палітычных правоў. Усю яго асабістую маёмасць, а таксама незаконныя даходы канфіскуюць на карысць дзяржавы.

Каментары3

  • даведка
    28.09.2025
    Предлагаю отправить его для искупления вины потом и кровью в совхоз «Городец».
  • Ава
    28.09.2025
    Злодей ня той хто ўкраў, а той, каго злавілі
  • малойчык
    29.09.2025
    аслабіў дыктатуру, адтэрмінаваў вайну з Тайванем

Цяпер чытаюць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўсё больш жанчын цяпер носяць доўгія валасы?15

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць