Аўто33

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы

Беларускі дарожны інжынерна-тэхнічны цэнтр паведаміў пра рэалізацыю пілотнага праекта па нанясенні дарожнай разметкі ў Заслаўі. У рамках падрыхтоўкі да «Дажынак» у горадзе выкарысталі тэхналогіі, якія раней у Беларусі нідзе не прымяняліся.

У Заслаўі з'явілася эксперыментальная дарожная разметка, распрацаваная для павышэння бяспекі дзяцей.

Традыцыйную белую «зебру» каля заслаўскай школы дапоўнілі яркімі элементамі: жоўтая зона пасадкі-высадкі дзяцей з акантоўкай з чырвонага халоднага пластыку. Такі кантрасны дызайн закліканы максімальна прыцягнуць увагу вадзіцеляў, прымусіўшы іх загадзя знізіць хуткасць.

Для нанясення складанай графікі спецыялісты выкарыстоўвалі сучасную тэхналогію і абсталяванне, якое дазваляе аўтаматычна і з высокай дакладнасцю наносіць на асфальт дарожныя знакі і складаныя аплікацыі, забяспечваючы іх даўгавечнасць.

На ўсіх знаках, нанесеных стымографам, можна заўважыць не суцэльны малюнак, а аб'ёмную выяву, якая складаецца са шматлікіх кропак. Такія знакі больш устойлівыя да вады і менш зношваюцца.

Каментары3

  • ЛОЛ
    29.09.2025
    Ахахахах, Яны шт, дадалі да чырвонага паса на зебры зялёны, каб не ўзьнікла бел-чырвона-белых асацыяцый у людзей?

    АХАХАХАХА

    Тапчыце чырвона-зялёнае непаразуменьне нагамі!
  • Эдуард
    30.09.2025
    В Минске такая уже есть
  • Вася
    30.09.2025
    Что то не помню что в ПДД разрешена разметка дорожного полотна зеленого цвета! Да и в ГОСТе нет.
    Вот интересно: штраф за нарушение ПДД выдумщикам будет?

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць