Гісторыя1616

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

На фасадзе новага Нацыянальнага гістарычнага музея змесцяць знакавых для Беларусі асоб, якіх узгаднілі афіцыйныя ўлады. Папрасілі гісторыкаў ацаніць гэты Пантэон.

Скрыншот відэа СТБ

Гісторык і экскурсавод Юрась Куўшынаў лічыць, што найперш у гэтым пантэоне бракуе найвядомейшага канцлера ВКЛ і найважнейшага ў кантэксце гісторыі Беларусі Льва Сапегі — таленавітага палітыка і знаўцы гісторыі права, які стаў сустваральнікам трэцяга Статута ВКЛ.

Юрась Куўшынаў. Фота з асабістага архіва

«Тадэвуш Касцюшка — амаль сусветна вядомая асоба, якая змагалася за гуманістычныя ідэалы, роўнасць у грамадстве, прычым ён сябе дакладна атаясамляў з гістарычнай Літвой, з месцам дзе ён нарадзіўся, вызначаў розніцу паміж ліцвінамі і «кажэняжамі», то-бок — карэннымі ці этнічнымі палякамі. Вядома, што ён герой і нашай гісторыі», — працягвае свой спіс важных для Беларусі асоб гісторык.

«Кастусь Каліноўскі — фактычна першым задэклараваў Беларусь у палітычным пытанні як асобны край, дзяржаву. Змагаўся як за беларусаў-ліцвінаў з іх правам на сваю зямлю, так і за роўнасць у грамадстве. Бракуе і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, аднаго з класікаў беларускай літаратуры XIX стагоддзя, сустваральніка першай тэатральнай пастаноўкі на беларускай мове. Разам са Станіславам Манюшкам, выдатным прадстаўніком мінскай шляхты, які натхняўся беларускім фальклорам і стварыў больш за 300 опер».

Вылучае Юрась Куўшынаў і краёўцаў.

«Эдвард Вайніловіч, напрыклад. Мецэнат беларускай культуры, прагрэсіўны шляхціч, які падтрымліваў стварэнне беларускай дзяржавы. Ці Геранім Друцкі-Любецкі, ураджэнец Пінска, сябра Краёвай партыі, які заўжды адстойваў беларускае пытанне, быў у Дзяржаўнай думе ў Пецярбургу, у 1917 годзе падчас перапісу прынцыпова назваўся беларусам. Падтрымліваў беларускія арганізацыі непасрэдна ў Беларусі і ў эміграцыі ў Польшчы».

Скрыншот відэа СТБ

Для гісторыка таксама адназначны недахоп і гэтых персон: вядомай мецэнаткі Магдалены Радзівіл, якая, сярод іншага, дапамагла Максіму Багдановічу; Вацлава Іваноўскага, стваральніка першага беларускага лемантара і выдавецтва «Загляне сонца»; змагароў за беларускую ідэю ў пачатку ХХ стагоддзя — братоў Луцкевічаў і Вацлава Ластоўскага, а таксама стваральніка першай беларускай граматыкі Браніслава Тарашкевіча; выдатнага мастака Яўгена Куліка, дысідэнта, стваральніка кананічнага герба Пагоня, прынятага ў 1991 годзе. Ну і вядома, Васіля Быкава з Уладзімірам Караткевічам.

А вось без Іосіфа Сямашкі (мітрапаліта, які змагаўся з «цвіковай ерассю», асабіста распілоўваючы ногі тых статуй Ісуса Хрыста, на якіх абедзве нагі былі прыбітыя адным цвіком — пры пераводзе з уніяцтва ў праваслаўе ён дабіваўся вынішчэння слядоў першага), савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Кірылы Мазурава і Веры Харужай пантэон, на думку гісторыка, мог бы лёгка абысціся.

Гісторык Цімох Акудовіч у сваю чаргу дзеліцца высновай, што гэта відавочная спроба зляпіць новы беларускі пантэон так, каб ён быў максімальна незаходні і нееўрапейскі.

Цімох Акудовіч. Фота з асабістага архіва

«І хоць пры такім падыходзе ў гэтым пантэоне ёсць цікавыя прапановы кшталту князя Войшалка (яго раней на ўзровень фасадаў і помнікаў не ўздымалі), але агулам гэты спіс асобаў абсалютна палавінчаты. Не хапае цэнтральнага і заходняга вектара: Льва Сапегі, Радзівіла Чорнага (ці Сіроткі), Дуніна-Марцінкевіча, Кастуся Каліноўскага, братоў Луцкевічаў, Браніслава Тарашкевіча, Рамана Скірмунта».

Абсалютна лішнімі ў пантэоне гісторык называе наступных: Георгій Каніскі (епіскап Рускай праваслаўнай царквы, царкоўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі) і Іосіф Гурка (генерал, найбольш вядомы дзякуючы сваім перамогам у руска-турэцкай вайне). Вельмі спрэчныя фігуры, на думку Акудовіча, таксама Іосіф Сямашка і Кірыла Арлоўскі (супрацоўнік НКУC).

Гісторык Алесь Пашкевіч іранізуе ў фэйсбуку, што ў стваральнікаў афіцыёзнага пантэона была складаная задача — скласці яго так, каб не ўключыць асоб, якія былі звязаныя з Польшчай і ўвогуле з Захадам, не ваявалі і ўвогуле не надта выступалі супраць Расіі, не змагаліся за незалежную Беларусь на небальшавіцкай аснове, не былі фізічна знішчаныя падчас сталінскіх рэпрэсій і не былі яўнымі антысаветчыкамі.

«Што атрымалася ў выніку — мы бачым. З вялікіх князёў літоўскіх — толькі праваслаўны манах Войшалк, з беларускіх нацыянальных дзеячаў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя — толькі тыя, якія не лезлі ў палітыку, а лепш каб увогуле не дажылі да «Вялікага Кастрычніка» і да абвяшчэння БНР. З пісьменнікаў пасляваеннага часу — толькі Іван Шамякін (ну і Максім Танк яшчэ, але падазраю, што не так за творчасць, як за заходнебеларускае падполле).

Ну, дзякуй Богу, справіліся, можна рыхтавацца да атрымання прэміі «За духоўнае адраджэнне». І хутчэй за ўсё атрымаюць. А якія будуць практычныя вынікі прапаганды менавіта гэтых асоб і засоўвання на задні план многіх іншых, куды больш заслужаных, вядомых і шанаваных не ідэолагамі, а людзьмі? Думаю, асабліва ніякіх. Як вылегчаныя жывёлы не даюць патомства, так і вылегчаныя спісы герояў бясплодныя», — піша Пашкевіч.

Каментары16

  • Мх
    30.09.2025
    Трэба было адразу барэльеф Сталіна, Лукашэнкі і Пуціна. Усё адно ў іхніх ябацькавых мазгах іншых "герояў" няма.
  • 30.09.2025
    Классическая белорусская ситуации - одни смотрят на Польшу, другие на Россию. И так во всём, а истина находится где-то посередине.
  • Ёсік
    30.09.2025
    А што могуць ба.струкі зляпіць? Вядома, толькі га.но. Памрэ ваш кумір, і прыйдзецца адказаць на пытаньне - навошта я пражыў на гэтай зямлі, які сьлед пакінуў. Аніякі, бо сікуны і баязьліўцы.

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ11

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я3

Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»33

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі8

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць