Грамадства22

«У Дубай за гэтыя грошы не хочаце?» Цэны на навагодні адпачынак у загарадным комплексе здзівілі беларусаў

Цэны на навагодні адпачынак у адным з загарадных комплексаў Беларусі здзівілі карыстальнікаў Threads. Адна жанчына размясціла там скрыншот перапіскі з прадстаўнікамі турыстычнага комплексу ў Мядзельскім раёне, дзе яны назвалі прайс на адпачынак у канцы снежня — пачатку студзеня, піша «Смартпрэс».

Мяшчанскі дом за 16 тыс. рублёў

На апублікаваным беларускай скрыншоце бачна, што комплекс прапанаваў адпачыць у двухпавярховым мяшчанскім доме, у якім могуць размясціцца да 6 чалавек, з 4 спальнямі і сухой фінскай саунай за 16 тысяч рублёў (у перыяд з 31 снежня 2025‑га па 4 студзеня 2026-га).

Ёсць яшчэ «абшчынны дом», разлічаны на пражыванне 4 чалавек, з 2 пакоямі і сухой фінскай саунай. Тут ужо цэннік меншы — 10 тысяч рублёў.

Комплекс таксама прадугледзеў функцыю арганізаваць дадатковае месца і дадатковае харчаванне (625 рублёў у суткі ў абшчынным доме і 670 — у мяшчанскім).

«Як вы лічыце, адпачынак на Новы год на Нарачы ад 10 тысяч на сям'ю — гэта нармальна??? Ці 0 ўсё ж лішні?» — спыталася аўтар паста ў Threads.

Даражэй, чым адпачынак у Італіі?

Адна з карыстальніц сацсеткі адказала так: «Кашмар, за 4 дні 4500 еўра — гэта зусім неадэкват». І падзялілася сваім разлікамі:

«Цікава атрымліваецца. Калі браніраваць на чацвярых, цана за ноч — 625 рублёў, а калі на шасцярых — 666 рублёў на аднаго. Адназначна адпачынак у РБ з кожным годам усё даражэйшы».

Гэтая карыстальніца таксама падзялілася, што ў красавіку яна ездзіла з кампаніяй на два тыдні ў Італію.

«Праехалі ўсю паўночную частку і спыняліся ў вельмі добрых апартаментах. Елі толькі ў кавярнях (сняданак, абед, вячэра), і ў нас на траіх «пад ключ» выйшла 3700 еўра», — расказала яна.

Ці злётаць у Дубай?

Яшчэ адна каментатарка паста заявіла, што за грошы, якія хочуць за навагодні адпачынак, можна купіць дом у вёсцы.

«Калі далей ад Менска, то нармальны, з рабочай печкай і, можа, нават з самаварам. Суседзі пакажуць побыт, коней і цырк. Прычым не разава, а хоць кожныя выхадныя», — сцвярджала яна.

Хтосьці ж казаў, што за такія сумы можна не ў вёсцы, а ў Дубаі адпачыць:

«Вы ў Дубай на Новы год за гэтыя грошы не хочаце?»

Альтэрнатыўныя думкі і адпачынак у Лапландыі

Зрэшты, іншая карыстальніца Threads паспрачалася, сказаўшы, што ў аўтара паста проста няма грошай.

«Знойдуцца тыя, хто зможа дазволіць сабе адпачыць 5 дзён у раскошным доме на Новы год», — напісала яна.

«$2500/800 за ноч. Калі якасць адпавядае, чаму не, асабліва калі гэта навагодняя ноч», — падзяліўся альтэрнатыўным меркаваннем юзэр.

Некаторыя каментатары прапаноўвалі адпачынак на гэтае свята ў іншых лакацыях Беларусі з больш нізкімі цэнамі.

«Куды заўгодна можна за гэтыя грошы з'ездзіць. Не бачу ніводнай прычыны ехаць на Нарач», — сказала карыстальніца Threads.

А хтосьці нават параіў адпачыць у Лапландыі.

«1000 еўра з'ездзіць у Лапландыю ў вёску Санты на Каляды сям'і з 4 чалавек», — расказала каментатарка, удакладніўшы, што гэта паездка з Рыгі, у кошт уваходзіць паром да Хельсінкі, праезд у аўтобусе, 4 ночы ў гатэлі і назад (па 249 еўра на чалавека).

«Попыт нараджае прапанову»

У іншай галінцы абмеркавання адзін з каментатараў назваў магчымую прычыну такіх коштаў на навагодні адпачынак у Беларусі.

«Таму што прыязджаюць турысты, і яны гатовыя плаціць. Раней, калі асабліва ніхто не ездзіў, такога нахабства не назіралася. Часта ў гэтых дамах рабіць няма чаго, ніякіх забаў накшталт більярда і г.д.», — лічыць ён.

Аўтарка паста пагадзілася:

«Адназначна попыт нараджае прапанову. Але ёсць нейкія адэкватныя паняцці кошту за што-небудзь. У гэтым выпадку цана завышаная».

«Адкрыю вам таямніцу: па ўсім свеце ёсць паток турыстаў, і ён нашмат вышэйшы, чым у нас, але цэны ў большасці выпадкаў там адэкватныя», — падзяліўся сваім назіраннем яшчэ адзін юзэр Threads.

Нехта ж паставіўся да цэнаў з гумарам:

«Сярэдні клас у Беларусі — гэта калі можаш дазволіць сабе адпачынак у Турцыі ці Егіпце, а на санаторый у Беларусі пакуль не хапае».

Каментары2

  • Ой
    29.09.2025
    Потому что это для россиян, так же как и квартиры в повышенный спрос, они готовы платить
  • Apošni Śviedka
    29.09.2025
    Бярыця ! Пасьледніе !

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць