Грамадства11

Ураджэнку Беларусі завочна асудзілі ва Украіне да 15 гадоў за здраду

Яна кіравала акупацыйнай адміністрацыяй Еўпаторыі ў анексаваным Крыме.

Ва Украіне да 15 гадоў пазбаўлення волі за дзяржаўную здраду завочна асудзілі кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Еўпаторыі (Крым) Алену Дзямідаву, піша «Крымскі вецер».

Служба бяспекі Украіны ўстанавіла, што 52‑гадовая ўраджэнка Беларусі доўгі час пражывала ў горадзе Еўпаторыя і да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі займала кіруючыя пасады ў мясцовых навучальных установах.

Пасля захопу паўвострава яна згадзілася на прапанову прадстаўнікоў акупацыйных уладаў і прыняла ўдзел у так званым «конкурсе на замяшчэнне пасады кіраўніка адміністрацыі Еўпаторыі і была прызначана «кіраўніцай» незаконнага органа ўлады.

«Знаходзячыся на гэтай пасадзе з 29 снежня 2022 г. па 16 лютага 2024 г., фігурантка дапамагала акупацыйным уладам, арганізоўвала прапагандысцкія мерапрыемствы сярод мясцовага насельніцтва і распаўсюджвала антыўкраінскія матэрыялы ў падтрымку дзяржавы-агрэсара», — паведаміла СБУ.

Каментары1

  • Андрусь
    11.10.2025
    Калі ёй інкрымінавалі дзяржаўную здраду, значыць яна была грамадзянкай Украіны. Бо выставіць такі склад злачынства замежніку немагчыма - нельга здрадзіць не сваёй дзяржаве. А якое мае значэнне дзе яна нарадзілася? Цяперашні палітзняволены лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі - ураджэнец расіі, але пашукайце больш адданага Беларусі беларуса?

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»10

Міністр адукацыі Іванец заявіў, што дырэктар школы павінен сам здымаць пробу ў школьнай сталовай5

Названы найлепшы пад'езд у Мінску4

Як вучыць дзяцей карыстацца штучным інтэлектам?2

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць