Пра тое, што палітзняволенага анархіста Аляксандру Казлянку судзілі наноў і дадалі яму да ранейшага тэрміну 1,5 года пазбаўлення волі, паведаміў тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь».

Казлянку днямі асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 КК нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі ў Наваполацку.
Яму дадалі яшчэ 1,5 года да 6‑гадовага тэрміну па справе аб «міжнароднай злачыннай арганізацыі анархістаў».
Аляксандр Казлянка — актывіст з Брэста, член «Свабоднага прафсаюза». Раней яго неаднаразова затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту — у тым ліку супраць будаўніцтва акумулятарнага завода і супраць «дэкрэта аб дармаедах» у 2017 годзе. 2 сакавіка 2021 года да яго прыйшлі з вобшукам, пасля чаго затрымалі.
Супраць Казлянкі завялі крымінальныя справы паводле артыкулаў 342 (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і часткі 2 артыкула 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі або ўдзел у ёй) Крымінальнага кодэкса. Асновай абвінавачання па арт. 342 стаў эпізод з 2018 года, калі 5 мая анархісты ў Брэсце перакрылі тры паласы трасы М1, пратэстуючы супраць будаўніцтва завода АКБ. Аднак знаёмыя Козлянкі сцвярджаюць, што ён у гэтай акцыі ўдзелу не прымаў.
6 верасня 2022 года суд прысудзіў Аляксандра Казлянку да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічынь.
94 гады на ўсіх — вынесены дзікі прысуд па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»
Разгледзелі апеляцыі палітвязняў па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння». Тэрміны некаторых, у тым ліку Марфы Рабковай, скарацілі на тры месяцы
Мы ідэнтыфікавалі аднаго з губазікаўцаў, які запісвае відэа з затрыманымі. Што пра яго вядома?
Каментары