Улада22

Міністэрства культуры ўступілася за гарадзенскі помнік канструктывізму

У гаардзенцаў зьявілася надзея, што зьнішчэньне помнікаў гісторыі і культуры ў Горадні будзе прыпыненае.

Міністэрства культуры Беларусі накіравала ў Гродзенскі гарвыканкам ліст пра неабходнасць прыпынення працаў, якія могуць прывесці да знішчэння аднаго з будынкаў у старым цэнтры Гродна. Паводле дакумента за подпісам намесніка міністра Уладзіміра Градзюшка, пытанне аб наданні гэтаму дому статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці бліжэйшым часам будзе вынесены на разгляд Беларускай навукова-метадычнай Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Гэта азначае, што «мясцовы выканаўчы орган павінен прыняць захады ў справе перашкодаў прычыненню шкоды дадзенай пабудове».

Гісторык архітэктуры Ігар Трусаў распавёў, што дом на вуліцы Горкага, пра які ідзе гаворка ў лісце Міністэрства культуры, быў пабудаваны ў стылі канструктывізму ў 20-х гадах мінулага стагоддзя. Такіх будынкаў у Гродне засталося менш за дзесятак.

Гродзенскія гісторыкі спрабавалі выратаваць стары дом, але мясцовыя ўлады ўжо ініцыявалі пачатак разбурэння цэлага кварталу пад назвай «Залатая горка» для пабудовы там гасцінічна-спартовага комплексу. Вольга Чайчыц з рэспубліканскай гісторыка-краязнаўчай арганізацыі распавяла, што моладзь з Гродна і Мінску збірала подпісы гродзенцаў у абарону дома, а гісторыкі неаднаразова звярталіся па інстанцыях. Яны намагаліся спыніць знішчэнне гродзенскіх памятак даўніны пад выглядам «рэканструкцыі».

Гістарычны цэнтр Гродна з 1988 году знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Паводле сведчанняў гісторыкаў, колькасць помнікаў архітэктуры ў гэтым горадзе перавышае колькасць архітэктурных помнікаў ва ўсіх іншых гарадах Беларусі.

У апошнія гады мясцовыя ўлады праводзяць рэканструкцыю цэнтра Гродна з грубейшымі парушэннямі дзейнага заканадаўства.

Еўрапейскае радыё для Беларусі паведамляла пра тое, як падчас рэканструкцыі старой плошчы ў Гродне замест правядзення археалагічных даследаванняў быў знішчаны культурны пласт зямлі на вялікай тэрыторыі, а глеба з плошчы вывозіцца хаатычна. У адвалах зямлі гісторыкі знаходзілі бясцэнныя знаходкі, якія сведчаць пра мінулае Гродна.

Цяпер, пасля абнародвання ліста Міністэрства культуры ў Гродзенскі гарвыканкам з’явілася надзея на тое, што бяздумнае знішчэнне помнікаў гісторыі і культуры ў Гродне будзе прыпыненае. У кастрычніку на паседжанні Беларускай навукова-метадычнай Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны плануецца разгледзець пытанне пра рэканструкцыю гістарычнага цэнтру гораду. Але, паводле словаў гродзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча, радавацца рана, таму што на чарзе стаіць пытанне аб зносе старажытнага дому па вуліцы Калючынскай у старым цэнтры. Дзяржаўная газета «Гродзенская праўда» ўжо апублікавала ліст гараджаніна, які прапануе знесці гэты дом. Пад знос вызначаныя і іншыя дамы ў гістарычным цэнтры, і за іх гісторыкам яшчэ давядзецца весці барацьбу.

Цікава, што гарадскі туалет, які на працягу многіх гадоў месціўся ў Гродне насупраць Фарнага касцёла, так і не знеслі. Хаця ўлады абяцалі яго прыбраць адразу пасля рэканструкцыі Савецкай плошчы.

Глядзі яшчэ:

У Горадні пад пагрозай зносу цэлы гістарычны квартал — «Новы Сьвет»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць