Аб'яднаны пераходны кабінет падтрымаў распрацоўку мірнага плана для Украіны і заклікаў не забывацца пра Беларусь
Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі выступіў з падтрымкай працэсу актывізацыі перамоў паміж Украінай, ЗША і Еўрапейскім саюзам па выпрацоўцы мірнага плана для Украіны і выдаў з гэтай нагоды адмысловую заяву.

Вітаючы намаганні ўсіх бакоў, АПКБ падкрэсліў
«важнасць адстойвання інтарэсаў Украіны, якая зазнала беспрэцэдэнтную агрэсію з боку Расіі пры саўдзеле рэжыму Лукашэнкі».
Таксама ён звярнуў увагу партнёраў у ЗША і Еўрапейскім саюзе на
«важнасць выпрацоўкі адзінай пазіцыі адносна будучыні Рэспублікі Беларусь, дзе галоўнымі ўмовамі павінны быць захаванне незалежнасці, суверэнітэту Беларусі і правядзенне дэмакратычных пераўтварэнняў».
У сувязі з гэтым АПКБ таксама звярнуўся да адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, да ўрадаў краін Еўрапейскага Саюза, а таксама Вялікабрытаніі з прапановай аб правядзенні палітычнай канферэнцыі, прысвечанай вырашэнню глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу і спрыянню пачатку нацыянальнага дыялогу ў Беларусі.
«Беларускае грамадства знаходзіцца пад беспрэцэдэнтнымі, самымі маштабнымі ў гісторыі апошніх дзесяцігоддзяў Еўропы рэпрэсіямі, а таксама церпіць беспрэцэдэнтны інфармацыйны, ідэалагічны, ваенны і палітычны ўплыў Расійскай Федэрацыі», — адзначаецца ў заяве.
Пры гэтым, на думку прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл,
«зняцце санкцый з рэжыму Лукашэнкі павінна быць абумоўлена зменай унутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі рэжыму, а таксама пачаткам поўнамаштабнага дыялогу з беларускім грамадствам і дэмакратычнымі інстытутамі».
Ціханоўская чакае добрых навін пра палітвязняў у найбліжэйшыя тыдні
Кіраўніца місіі дэмсіл: За Украіну загінула каля ста беларускіх добраахвотнікаў
«Вільскі казаў мне: «Тое, што ты «певень», наносіць партыі страты» — экс-палітвязень Спарыш
Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі
Каментары
Што за жудасная звычка ў нашай апазіцыі пастаянна прышпільваць нас да расейскай агрэсіі. Я разумею, што яны хочуць паказаць сусветнай грамадскасці сваю значнасць, сваю барацьбу.
Але! Ніводзін наш жаўнер не ваюе супраць Украіны. Вайна рана ці позна скончыцца, а сцвярджэнне апазіцыі, што мы былі суагрэсарам застанецца. Пра гэта трэба думаць ужо цяпер, на перспектыву. Цяжка будзе потым адмывацца ад ганьбы.
Досыць ужо мазаць нашу краiну чорнай фарбай! Мы не агрэсары!