Вайна2323

Кіраўніца місіі дэмсіл: За Украіну загінула каля ста беларускіх добраахвотнікаў

Пра гэта заявіла ў эфіры радыё KyivFM кіраўніца місіі дэмакратычных сіл у Кіеве Святлана Шаціліна, паведамляе «Позірк».

Пахаванне ў Кіеве Міраслава Лазоўскага, які загінуў пад Бахмутам у траўні 2023 года. Фота: Полк Каліноўскага

«Мы дакладна разумеем, што без свабоднай, дэмакратычнай, незалежнай Украіны немагчымая свабодная, дэмакратычная, праеўрапейская Беларусь. І што асноўны фактар, які штурхае беларусаў ісці ў добраахвотнікі, — гэта ідэалагічны фактар», — кажа Шаціліна.

Паводле яе слоў, «каля сотні» беларусаў загінулі ў баях супраць Расіі.

«І калі любы беларус ідзе ваяваць за Украіну, ён аўтаматычна атрымлівае тэрмін як тэрарыст. Гэта першае. І другое: трэба разумець, што ў Беларусі не адмененае смяротнае пакаранне. І яго родныя, якія застаюцца ў Беларусі, аўтаматычна з’яўляюцца людзьмі, да якіх могуць прыйсці хлопцы з ведамства з трох літар», — падкрэсліла кіраўніца місіі дэмсіл.

«І, нягледзячы на ўсё гэта, беларусы гэта робяць, і таму гэта тыя, кім мы ганарымся, тыя, хто дае нам магчымасць адчуваць сябе людзьмі», — адзначыла яна.

Шаціліна падзякавала «кожнаму беларусу, кожнай маме» добраахвотнікаў, якія сталі на абарону Украіны.

«Я сама як мама добраахвотніка выразна разумею, што ты адчуваеш, як гэта энергетычна няпроста чакаць сына з вайны. Але я тут, у бяспечных умовах, а што адчувае мама, якая павінна быць там, у Беларусі, разумеючы, што ў любую хвіліну да яе могуць прыйсці? Нізкі паклон, і хацелася б, каб украінскае грамадства вось менавіта гэта разумела, што для нас гэта небяспека ў кубе, напэўна», — сказала кіраўніца місіі.

Пры гэтым, паводле яе слоў, беларускі добраахвотнік ва Украіне па-ранейшаму мае праблемы прававога і фінансавага кшталту, «адчуваючы сябе ў ролі просьбіта, а не ў ролі байца, які годна выконвае свой абавязак». Яна выказала надзею, што Вярхоўная Рада Украіны «зменіць гэтую сітуацыю».

10 жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве Святлана Ціханоўская паведаміла аб прызначэнні Святланы Шацілінай, якая замяніла на чале місіі Генадзя Манько. Шаціліна пастаянна пражывае ва Украіне.

Дакладных звестак аб колькасці загінулых ва Украіне беларускіх добраахвотнікаў няма. Раней СМІ паведамлялі, што ў баях супраць РФ загінула каля 70 беларусаў.

Каментары23

  • Беларускі Рэзыстанс
    24.11.2025
    Каб межы адкрылі шмат хто паехау́ ваяваць супроць рашызма праклятага ва Украіну з Беларусі
  • Отец Засандалий
    24.11.2025
    Можно по-подробнее про "демократические силы"?
  • Вітушка
    24.11.2025
    Шмат хто у́ Беларусі гатовы ваяваць супроць лукашызма, помста расце і за 2020, і за гвалт, і за здзекі... Але ж няма зброі, не надыйшоу́ яшчэ час...

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам пачалі вырабляць бялковыя батончыкі. Праўда, пакуль што не для беларусаў1

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць