Грамадства55

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме

«Будучыня нашага свету фарміруецца на гэтым тыдні. Таму я сёння ў Белым доме ад імя Святланы Ціханоўскай», — напісаў Дзяніс Кучынскі, зазначыўшы, што гэта ягоны трэці візіт у Белы дом за апошнія 5 месяцаў.

Фота Дзяніса Кучынскага

«Цудоўна было правесці тэт-а-тэт перамовы з Эндзі Бэйкерам, намеснікам дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы, дарадцам па нацыянальнай бяспецы і ключавым памочнікам Марка Рубіа. Мы абмеркавалі: працяг гуманітарных намаганняў ЗША па забеспячэнні вызвалення беларускіх палітвязняў — з вялікай падзякай за больш чым 100 закладнікаў, ужо вызваленых дзякуючы выдатным, нястомным намаганням нядаўна прызначанага спецыяльнага пасланніка ЗША па Беларусі, спадара Джона Коўла і яго каманды», — напісаў ён.

Кучынскі зазначыў, што былі закранутыя таксама наступныя пытанні:

— мірныя перамовы па Украіне і тое, як іх вынік вызначыць будучыню Беларусі:

— важнасць аднаўлення і ўмацавання суверэнітэту Беларусі і запуску працэсу дэмакратычнага пераходу:

— паглыбленне стратэгічнага дыялогу паміж Злучанымі Штатамі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі,

— цяперашнія гібрыдныя атакі супраць Літвы і Польшчы і неабходнасць працягваць ціск на беларускі рэжым.

Каментары5

  • Ну
    03.12.2025
    Размаўляць з імі, канешне, для падтрымкі кантактаў хаця б трэба. Але, але... Яны нават Украіну гатовыя сліць ува ўнітаз. З намі ў іх пытанняў увогуле не будзе.
  • Денег дали?
    03.12.2025
    Что-то везде молчок по поводу этой исторической судьбоносной встречи трумповой шишки с представителем офиса, в котором один официальный работник
  • Діо Моно
    03.12.2025
    Стратэгічны даялог прыкладна так праходзіў: дайце грошаў;- не дадзём?

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць