Свет22

Мадура баіцца высокадакладнага ўдару

Паводле даных газеты New York Times, якая пагутарыла з сямю асобамі, набліжанымі да венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура, у яго асяроддзі пануе «атмасфера напружання і занепакоенасці».

AP Photo/Matias Delacroix

Каб абараніцца ад магчымай кропкавай атакі або нападу спецназа, Мадура не затрымліваецца ў адным месцы і мяняе мабільныя тэлефоны. Ён узмацніў асабістую ахову і праз страх здрады больш спадзяецца на целаахоўнікаў з саюзнай Кубы.

Белы дом абвінавачвае Мадура ў тым, што ён стаіць на чале «наркатэрарыстычнага» картэля і залівае ЗША наркотыкамі. Ужо некалькі месяцаў Вашынгтон нарошчвае ціск на Венесуэлу, каб прымусіць Мадура пакінуць краіну.

Дыктатар, паводле даных Miami Herald, не згодны адправіцца ў выгнанне і патрабуе для сябе не толькі «поўнай амністыі», але і хоча захаваць кантроль над арміяй. Як паведамляюць крыніцы NYT, Мадура лічыць, што вытрымае ціск ЗША і захавае ўладу.

2 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што гатовы да эскалацыі: «Мы будзем наносіць удары і на сушы. Мы ведаем, дзе яны жывуць. Мы ведаем, дзе жывуць зладзеі, і мы вельмі хутка пачнём».

Каментары2

  • Гзта не самае страшнае, Саша
    03.12.2025
    Нічога страшнага ў высокадакладным ўдары няма. Раз і ўсё, і нічога не баліць.
    Вось як у Муамара Каддафі, вось гэта сапраўды страшна. Калі па ўсёй краіне возяць і кожны жыхар краіны выказвае свае "падзякі за плённую шматгадовую прэзідэнцкую працу".
    Пасля гэтага нарэшце трапіць у халадзільнік і там спакойна паляжаць здаецца недасяжнай марай.
  • :D
    03.12.2025
    Какой же глупый этот картонный генерал.

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы8

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна6

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць