Афіша

Сёньня ўвечары канцэрт альтэрнатыўнай беларускай музыкі

14 верасьня, а 18.00, у клюбе «Клетка» адбудзецца канцэрт альтэрнатыўнай беларускай музыкі. Выступяць СОК, Usplёsk, Milk, Mauser Papanina, CKBOT і Plastic Fish.

14 верасьня, а 18.00, у клюбе «Клетка» адбудзецца канцэрт альтэрнатыўнай беларускай музыкі. «Выступяць самыя модныя і энэргічныя гурты», - адзначае Сяргей, адзін з удзельнікаў альтэрнатыўнай музычнай кампаніі Boom, што займаецца арганізацыяй гэтай хард-кор імпрэзы. «Гэта будзе ня проста канцэрт. Гэта будзе вельмі файны канцэрт: самая сьвежая музыка, самыя прасунутыя гурты, якія сапраўды ўмеюць граць хард-кор і мэтал», - дадае Сяргей.

Канцэрт, насамрэч, абяцае стаць грандыёзнай падзеяй у жыцьці беларускага андэрграўнду. Калі яшчэ зьявіцца магчымасьць за адзін вечар і ў адным клюбе пачуць Usplёsk, Milk, Mauser Papanina. CKBOT і Plastic Fish? А менавіта такі склад гуртоў чакаецца на канцэрце. Прычым хэд-лайнэрам выступіць гурт СОК, што ня так даўна выпусьціў дэбютны альбом. Свой выступ на канцэрце самі ўдзельнікі гурта называюць чарговай прэзэнтацыяй сваёй плыты.

«Альбом выйшаў яшчэ напрыканцы вясны. Спачатку мы прэзэнтавалі яго ў адным зь менскіх клюбаў, пасьля ў Гомелі. Але толькі 14-ага ў нас будзе магчымасьць адыграць яго цалкам – усе дванаццаць трэкаў!» - адзначыў Аляксей, гітарыст каманды. Дыск расейскамоўны і мае назоў «Присоединяйся к нам!». Альбом уяўляе сабой своеасаблівую анталёгію творчасьці гурта – у яго ўвайшлі песьні, створаныя на працягу 2002-2006 гг., а таксама відэа на адзін з трэкаў. Па словах музыкаў, зараз яны працуюць над новым альбомам, у які войдзе добравядомы «Менск – горад свабоды» і іншыя беларускамоўныя сьпевы гурта. Аляксей упэўнены: «Будзе шмат нашых фанатаў. Я не зьдзіўлюся, калі ўвесь клюб будзе наш. Дарэчы, кожнага, хто прыдзе ў клюб, чакае прыемны сюрпрыз».

Клюб «Клетка» месьціцца на вул. Броўкі, 22. За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах (017)2048533, 7523209, 3048533, 7732827.

Фота usplesk.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема51

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць