Улада22

Старшыня Еўрапарламента заклікаў Мінск «вярнуцца на шлях дэмакратызацыі»

Бузэк выказаў «сур’ёзную занепакоенасць» у сувязі з «апошнімі паведамленнямі пра рэпрэсіі і пераслед структур грамадзянскай супольнасці».

Старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк у заяве ад 19 мая заклікаў беларускія ўлады «неадкладна спыніць рэпрэсіі і пераслед структур грамадзянскай супольнасці і вярнуцца на шлях дэмакратызацыі». Як паведамляе прэс-служба Бузка, 18 мая кіраўнік Еўрапарламента сустрэўся з лідэрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і яго намеснікам Яраславам Раманчуком.

Бузэк выказаў «сур’ёзную занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі» ў сувязі з «апошнімі паведамленнямі пра рэпрэсіі і пераслед структур грамадзянскай супольнасці».

«Мы не бачым паляпшэнняў [у сферы правоў чалавека], але выразны рэгрэс, і гэта вельмі непакоіць мяне», — гаворыцца ў заяве Бузка.

Кіраўнік Еўрапарламента выказаў расчараванне ходам кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы, якая «не паказала бачных паляпшэнняў у галіне празрыстасці і выканання дэмакратычных стандартаў». Ён таксама адзначыў узмацненне націску на незалежныя СМІ і два вынесеныя нядаўна смяротныя прысуды.

Бузэк падкрэсліў, што ў аснове дыялогу ЕС і Беларусі ляжыць шэраг умоў, сярод якіх — «рэальны прагрэс у галіне дэмакратыі і выразныя сігналы пра паважанне правоў чалавека». Палітык нагадаў, што прыпыненне санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў будзе перагледжана восенню 2010 года.

Раней у інтэрв’ю БелаПАН Розмары Томас, пасол Вялікабрытаніі, якая ў Беларусі прадстаўляе старшыню ЕС Іспанію, выказала занепакоенасць масавымі вобыскамі, праведзенымі 18 мая ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду!».

Томас не выключыла, што вобыскі з’яўляюцца «спробай задушыць незалежнае меркаванне і дзейнасць» і могуць быць звязаны з будучай кампаніяй па выбарах прэзідэнта.

Паводле слоў Томас, дыпмісія ўважліва сочыць за развіццём сітуацыі. «У ЕС вывучаюць абставіны і падтэкст вобыскаў, каб разгледзець магчымасць на іх адрэагаваць», — сказала брытанскі пасол.

18 мая прайшлі вобыскі ў мінскім офісе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», у кватэрах яе актывістаў, а таксама ў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл у Гомелі, Брэсце, Гродне, Магілёве, Бабруйску, Слоніме, Барысаве, Ваўкавыску і іншых гарадах Беларусі.

Лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў і два яе актывісты Сяргей Вазняк і Андрэй Дзмітрыеў змешчаны пад варту і знаходзяцца ў сталічным Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яны праходзяць падазронымі па справе, распачатай на падставе артыкула 250 Крымінальнага кодэкса (распаўсюджванне заведама непраўдзівай інфармацыі аб таварах і паслугах).

Пры правядзенні вобыскаў прадстаўнікі праваахоўных органаў паведамлялі грамадзянскім актывістам розныя версіі: адны сцвярджалі, што справа распачата па факце паклёпу, іншыя — у сувязі з незаконным набыццём тэхнікі. Называлася таксама ч. 1 арт. 250 КК (распаўсюджванне непраўдзівай інфармацыі аб таварах і паслугах).

У МУС і КДБ каментаваць сітуацыю адмаўляюцца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?1

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўскім рынку прадаюць грыбы па 450 рублёў. За што такая цана?3

Лукашэнка пра чыноўнікаў: Пабудзе недзе ў месцах не так аддаленых — залаты чалавек21

Пасля таго, як Літва адмовіла Ціханоўскай у ахове за мяжой, яе візіт у Арменію прыйшлося адмяніць20

У Расіі спрабуюць адрадзіць «Волгу». Нехта засняў новую мадэль — гэта копія Geely11

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый2

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?1

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць