Усяго патроху

Па просьбах эколагаў з возера Рудакова дастануць затоплены верталёт

1 чэрвеня па просьбах эколагаў прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя падводнага спорту» (БФПС) дастануць з возера Рудакова, што ў нацыянальным парку «Нарачанскі», затоплены корпус верталёта Мі‑2. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня БФПС Сяргей Патрыкееў.

Нагадаем, у пачатку 2010 года БФПС звярнулася да Мінпрыроды з просьбай дазволіць затапленне фюзеляжа верталёта Мі‑2 у возеры Рудакова. У затопленым верталёце планавалася праводзіць падводныя экскурсіі, навучаць аквалангістаў і вадалазаў. З дазволу адміністрацыі нацыянальнага парка «Нарачанскі» і Мінпрыроды 26 сакавіка затапленне было праведзена.

Аднак неўзабаве пасля гэтага занепакоенасць станам возера выказалі вучоныя БДУ. Яны сцвярджалі, што з часам метал, з якога зроблены корпус верталёта, падвергнецца карозіі і прывядзе да парушэння экалогіі возера, гібелі ў ім рыбы.

У выніку праверкі Мінпрыроды па факце зваротаў грамадскасці былі выяўлены парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства падчас правядзення затаплення верталёта. Аказалася, што фюзеляж верталёта пагнуты, фарба месцамі адстала ад корпуса, унутры яго знойдзены пабочныя прадметы. У такім выглядзе корпус верталёта ўяўляў небяспеку як для экалогіі возера, так і для здароўя аквалангістаў, зрабілі вывад спецыялісты.

У сувязі з выяўленымі парушэннямі ў канцы красавіка Мінпрыроды звярнулася з лістамі ў Беларускую федэрацыю падводнага спорту і адміністрацыю нацыянальнага парка «Нарачанскі» з прадпісаннем да 30 мая падняць фюзеляж верталёта Мі‑2 з дна возера. Пра падняцце верталёта Мінпрыроды павінна быць праінфармавана да 7 чэрвеня.

Як паведаміў Патрыкееў, БФПС пакуль адмовілася ад планаў затапіць у адным з азёраў другі няспраўны верталёт ці падобны аб’ект для правядзення падводных экскурсій, навучання аквалангістаў. Паводле яго слоў, гэта мела б сэнс толькі ў вадаёме «з добрай празрыстай вадой», на што цяжка атрымаць згоду прыродаахоўных органаў і экалагічнай грамадскасці.

Каментары

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць