Свет1717

«Ogólnie rzecz biorąc, to ... tutaj jest»

Стэнаграма размоваў экіпажа польскага Ту-154М з Качынскім раскрывае драматызм палёту.

Стэнаграма размоваў экіпажа польскага Ту-154М з Качынскім раскрывае драматызм палёту.

Запіс размовы пачынаецца з рэплік чалавека, які не з’яўляўся членам экіпажа самалёта. Увогуле ў кабіне пілотаў знаходзіліся некалькі старонніх.

Дакладна вядома, што ў кабіне пілотаў былі камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Польшчы генерал Анджэй Бласік і дырэктар дыпламатычнага пратаколу міністэрства замежных спраў Марыюш Казана.

У 10.04 адзін з іх сказаў пілотам:

«To będzie… Makabra będzie. Nic nie będzie widać».
(Гэта будзе... Жах будзе. Нічога не будзе відаць).

Тая ж асоба паведаміла пілотам, што рашэння Качыньскага адносна пасадкі альбо заходу на іншы аэрадром няма.

За 16 хвілін да катастрофы пілоты прэзідэнцкага Ту-154 М размаўлялі з пілотам польскага Як-40, што прызямліўся ў Смаленску на паўтары гадзіны раней. Ён сказаў ім наступнае:

«No witamy ciebie serdecznie. Wiesz co ogólnie rzecz biorąc, to pizda tutaj jest. Widać jakieś 400 metrów około i na nasz gust podstawy są poniżej 50 metrów, grubo».
(Сардэчна вітаем цябе. Ведаеш, агулам тут п...а. Бачнасць толькі на нейкія 400 м і на наш густ туман ніжэй за 50 м, так прыкладна).

Пасля гэтага пілоты вырашалі, ці варта рабіць спробу пасадкі. Калі дыспетчар на зямлі, даведаўшыся аб запасах паліва, што дазвалялі адысці на запасны аэрадром, дазволіў пасадку, польскія пілоты вырашылі зрабіць спробу.

У 10.38, магчыма, Марыюш Казана, гаворыць пілотам: «Wkurzy się, jeśli jeszcze» (Раззлуецца, калі зноў).

Паводле запісу, лёс самалёта і ўсіх, хто знаходзіўся на яго борце вырашыўся ў 10.41 па смаленскім часе. Запіс адлюстраваў гук ад сутыкнення з дрэвамі. Адначасова пілоты закрычалі:

«Kurwa! Kurwa mać!!!».
Гэта былі апошнія словы, зарэгістраваныя чорнымі скрынкамі.

Нагадаем, што рашэнне аб неадкладным апублікаванні запісаў самапісцаў Ту-154 М, на борце якога знаходзіўся прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі і іншыя дзяржаўныя дзеячы, прыняў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск. Стэнаграма апублікаваная ў тым ліку на ягоным афіцыйным сайце. Азнаёміцца з яе тэкстам можна тут (файл pdf, расійскі і польскі тэкст).

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў2

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску абкатваць аплату ў грамадскім транспарце банкаўскай карткай будуць на папулярным маршруце1

У Магілёве косяць траву з цікавым крэатывам ВІДЭА3

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

Сіманьян расказала, якую аперацыю ёй правядуць13

Прапагандыстка СТБ пайшла на журфак БДУ выкладаць «прафесійнае майстэрства»10

«На абеды і вячэры не траціла больш за 5 BYN». Беларуска — пра свае выдаткі на падарожжа ў Жыровіцкі манастыр1

Ці можна прывезці з-за мяжы вазон з раслінай? Адказалі мытнікі1

Мінчук вылавіў у цэнтры сталіцы 10-кілаграмовага шчупака2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў2

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць