Музыка

Патэнцыял на асвяжэнне

Інтэрнэт-адбор гуртоў на фэстываль «Рок За Баброў» выявіў новыя імёны. Піша аглядальнік польскага інтэрнэт-часопіса elephantshoe.pl Марцін Полэць.

Інтэрнэт-адбор гуртоў на фэстываль «Рок За Баброў» выявіў новыя імёны. Піша аглядальнік польскага інтэрнэт-часопісаelephantshoe.pl Марцін Полэць.

Арганізатары фэсту «Рок За Баброў» у адборачнай частцы канкурса вырашылі выбар пакінуць народу, што скончылася гучным скандалам. Інтэрнэт-галасаванне праз YouTube завершылася выключэннем з далейшай гульні такіх вядомых гуртоў, як Unia, Hair Peace Salon, Relіkt, Zatoczka, Dali, «Сцяна», «Жнюв», «Босае сонца». Сярод фіналістаў апынуліся тыя, якіх — як падкрэсліваў сябра журы, музычны крытык Алег Клімаў — ніводны падупалы клуб не пусціў бы на парог. Але ж «Рух на асьвяжэньне» — значыць патрабуем новых твараў, а не дзясяты раз тых самых.

Цяжка зразумець гэтае абурэньне сяброў журы, успрыманне «голасу народу» як абразы іх «аўтарытэту». Такая ўжо рыса выбараў, што перамагаюць часта кандыдаты, якіх па звычайных дамовах не пускаюць на сцэны клубаў.

Арганізатары фэсту зрабілі талковую справу. А менавіта — стварылі відэа-мапу сёняшняй маладой беларускай музыкі. На тых конкурсных відэа — гурты, якія мы ніколі не бачылі. Самы светлы з іх — сапраўдная перліна — Tok Rukoo. У свежым складзе, з першым запісаным сінглам, цікавым олдскулавым кліпам, яны проста заваявалі мой mp3-player на пару тыдняў.

Праект паўстаў у 2006 годзе, калі яго стваральнік, Васіль Маранаў, даў аб’яву аб пошуках музыкаў. На яе адказаў вакаліст, Вадзім Хейфец. Вадзім і Васіль на хатняй апаратуры пісалі першае дэма, якое назвалі «Jo (vocalise)». Паступова далучыліся іншыя музыкі. За гэты час гурт не даваў пра сябе знаць на вялікіх сцэнах. Хлопцы працавалі з гучаннем, не спяшаліся з прэзентацыяй, каб не сапсаваць першага ўражаньня. У кастрычніку-лістападзе плануецца прэзентацыя іх дэбютнага альбома. Пакуль адзінае, чым падзяліліся з намі музыкі, гэта першы сінгл «The Waves», які з’явіўся на старонцы фестываля «Рок За Баброў».

Чорна-белы фільм, брытанскія швэдры з высунутым каўнерыкам кашулі, цёмная сцэна і вялізны срэбны дыскатэчны шар на першым плане. Халодные клявішы родам з апошняга творчага этапа Joy Division, танцавальны рытм, нізкі сур’ёзны вакал, які ўсёй песні дадае и ноту гумару, якая выратуе іх на выпадак закідаў за падабенства з Editors, ці The Bridgeheads. Патэнцыял у мінчанаў з Tok Rukoo вялікі, дый уласная музычная ідэя ёсць.

Інтэрнэт-галасаванне зрабіла добрую справу: здаецца, сапраўды пачаўся «рух на асвяжэнне» — шанец праветрыць атмасферу беларускай музычнай сцэны.

Каментары

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

Сіманьян расказала, якую аперацыю ёй правядуць13

Прапагандыстка СТБ пайшла на журфак БДУ выкладаць «прафесійнае майстэрства»10

«На абеды і вячэры не траціла больш за 5 BYN». Беларуска — пра свае выдаткі на падарожжа ў Жыровіцкі манастыр1

Ці можна прывезці з-за мяжы вазон з раслінай? Адказалі мытнікі1

Мінчук вылавіў у цэнтры сталіцы 10-кілаграмовага шчупака2

Крэмніевая даліна знаходзіць Бога: як тэхнагіганты звяртаюцца да рэлігіі і правых поглядаў18

Ад млоснасці падчас паездкі выратуе правільны плэй-ліст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць