Грамадства11

Прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя моладзі партыі БНФ

Вячорка: « Моладзь БНФ ня ёсьць вулічнай ініцыятывай. Асноўнымі нашымі мэтамі ёсьць зьмена ўлады і прывядзеньня Беларусі да дэмакратыі мірным шляхам. Моладзь БНФ, паводле нашай задумы, павінна стаць флягманам моладзевага руху ў Беларусі.

24 верасьня ў Менску прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя моладзі партыі БНФ. Гэтае аб’яднаньне, ёсьць крылом аднайменнай партыі і сваёй задачай ставіць пашырэньне ідэяў свабоды, незалежнасьці і адраджэньня Беларусі ў моладзевым асяродзьдзі.Сёньня аб’яднаньне моладзі БНФ структурна аформілася і вызначыла накірункі сваёй далейшай дзейнасьці. На старшыню аб’яднаньня абраны малады юрыст Алесь Каліта.

Ва ўстаноўчай канфэрэнцыі моладзі БНФ брала ўдзел 68 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Аргкамітэт гэтага аб’яднаньня дзейнічае з мінулага году, але структурна аформіцца маладыя прыхільнікі БНФ вырашылі толькі цяпер. Каардынатар аргкамітэту Алесь Каліта так патлумачыў мэту канфэрэнцыі:

(Каліта: ) « Неабходнасьць правядзеньня гэтай канфэрэнцыі грунтуецца перш за ўсё на мэце структурызацыі дзейнасьці моладзі БНФ, а таксама дзеля абраньня кіраўніцтва моладзі БНФ і зацьвярджэньня плянаў нашай дзейнасьці. Пасьля вясновых падзеяў у нашай краіне адбыўся вельмі вялікі прыток моладзі у Фронт, у аб’яднаныя дэмакратычная сілы. Дзеля больш эфэктыўнай працы існуе неабходнасьць праводзіць такія мерапрыемствы, сустрэчы з рэгіянальным і менскім актывам».

Галоўным дакумэнтам, які зацьвердзілі дэлегаты канфэрэнцыі, стала Палажэньне моладзі БНФ. У ім гаворыцца, што аб’яднаньне ёсьць неад’емнай часткай руху і партыі БНФ, ды прапісаныя правы й абавязкі сябраў. Галоўнымі сваімі мэтамі і задачамі моладзь БНФ бачыць: прававую і палітычную адукацыю моладзі, распаўсюд інфармацыйна-адукацыйнай прадукцыі, правядзеньне культурніцкіх і патрыятычных масавых мерапрыемстваў ды падтрымку кантактаў зь іншымі моладзевымі арганізацыямі. Чым розьніцца моладзь БНФ ад іншых моладзевых аб’яднаньняў і ініцыятываў? На гэтае пытаньне адказвае сябра аргкамітэту Франак Вячорка:

(Вячорка: ) « Моладзь БНФ ня ёсьць вулічнай ініцыятывай. Асноўнымі нашымі мэтамі ёсьць зьмена ўлады і прывядзеньня Беларусі да дэмакратыі мірным шляхам. Моладзь БНФ, паводле нашай задумы, павінна стаць флягманам моладзевага руху ў Беларусі. Зараз назіраецца вельмі актыўнае стварэньне новых моладзевых ініцыятываў і арганізацыяў. Такіх, як Бунт, Адпор, Bymob, рэарганізуецца Малады фронт, Вольная моладзь, то ў гэтым выпадку Моладзь БНФ становіцца зьвязуючым зьвяном разам з палітычнаю радаю і з кааліцыяй аб’яднаных дэмакратычных сілаў».

Перад дэлегатамі канфэрэнцыі выступіў лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка, які заклікаў моладзь узяць актыўны ўдзел у мясцовых выбарах, і Лявон Баршчэўскі.

Большасьцю галасоў на альтэрнатыўнай аснове старшынём моладзі БНФ абраны малады юрыст Алесь Каліта. Таксама абраны два ягоных намесьнікі і 11 сябраў рады. Канфэрэнцыя ўхваліла рэзалюцыі ў падтрымку палітвязьняў і ў абарону незалежнасьці Беларусі.

Фота Ігара Крашэўскага, pbnf.org//

Каментары1

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць