Грамадства55

Скаргу БНФ разгледзіць Вярхоўны Суд

Яна датычыцца адмовы ў рэгістрацыі Цэнтрвыбаркамам ініцыятыўнай групы па правядзенню «аўтамабільнага» рэферэндума.

Яна датычыцца адмовы ў рэгістрацыі Цэнтрвыбаркамам ініцыятыўнай групы па правядзенню «аўтамабільнага» рэферэндума.

Суддзя Вярхоўнага суда Галіна Жукоўская прызначыўла паседжанне на 10 гадзіну 7 ліпеня.

На паседжанні адбудзецца разгляд скаргі ініцыятыўнай группы БНФ па правядзенню агульнанацыянальнага рэфэрэндума. Ён меў датычыць пытання аб павышэнні аўтамабільнага мыта. Аднак Цэнтрвыбаркам не задаволіў заяўкі ініцыятыўнай групы, спаслаўшыся на адмоўнае заключэнне пракуратуры.

Партыя БНФ прапанавала вынесці на агульнае абмеркаванне наступнае пытанне — «Ці падтрымліваеце вы захаванне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?». Заключэнне Міністэрства юстыцыі было станоўчым. Пракуратура таксама не мае прэтэнзій да парадку стварэння групы, але лічыць, што прапанаванае пытанне не дае магчымасці сфармуляваць дакладны адказ.

Між тым у канцы чэрвеня стала відавочным, што кіраўніцтва Беларусі не пагадзілася на падвышэнне пошлін на аўтамабілі. Прапанаваны БНФ рэфэрэндум, калі яго ўсё ж атрымаецца ініцыяваць, будзе мець карысць у першую чаргу для юрыдычных асоб, якія плацяць падвышаныя пошліны за аўтамабілі.

Судовае паседжанне 7 ліпеня будзе першым ў Вярхоўным Судзе выпадкам, калі група грамадзян на падставе Выбарчага кодэкса абскарджвае адмову ў стварэнні ініцыятыўнай группы па правядзенню рэспубліканскага рэфэрэндума.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Таму без усялякай крыўды». Лукашэнка даручыў Галоўчанку сачыць за працаю Турчына3

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю70

Дроны над пляжам, груз 200 і не працуе GPS. Як беларусы сёлета адпачывалі ў Крыме6

Вікторыя Азаранка прыляцела ў Мінск. Яе з сынам заўважылі на трыбунах «Мінск-Арэны» ФОТАФАКТ4

Байсол: Сродкі з экстраннага збору будуць выплачаныя палітвязням цалкам9

У расійскай школе, што абвалілася на вачах у людзей, у той дзень павінны былі вучыцца разбіраць аўтамат, але ніхто не прыйшоў1

Як фаварыткі Лукашэнкі зарабляюць у б’юці-сферы12

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

Закрыццё беларуска-польскай мяжы заблакавала больш за 130 цягнікоў з Кітая ў Еўропу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць