Улада

«Усё гэта вельмі сумнеўна»

Фонд спрыяньня інтэграцыі Беларусі і Расеі хоча стварыць “непалітычны рух рабочых”.

Фонд спрыяньня інтэграцыі Беларусі і Расеі хоча стварыць «непалітычны рух рабочых».

24 верасьня ў Менску адбыўся Сход працоўных, на якім прысутнічала сотня дэлегатаў з розных прадпрыемстваў Беларусі: ад рагачоўскага заводу «Дыяпраектар» да «Беларуськалію».

Ладзіла сустрэчу грамадзкае аб’яднаньне «Фонд садзейнічаньня інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі», кіраўніком якога зьяўляецца сакратар Партыі камуністаў Беларускай Валер Ухналёў. Мэтай сходу было стварэньне ў бліжэйшай будучыні непалітычнага руху рабочых, які б абараняў іх правы. Нягледзячы на дэкляраваную апалітычнасьць арганізацыі, на сход запрасілі палітыкаў і кіраўнікоў незалежных прафсаюзаў – Сяргея Калякіна (ПКБ), Аляксандра Бухвостава (былая Партыя працы), Анатоля Ляўковіча (сацыял-дэмакраты), Генадзя Фядыніча (РЭПАМ) ды Аляксандра Ярашука (Незалежныя прафсаюзы).

Больш чым сам факт правядзеньня сходу, цікавасьць выклікала існаваньне фонду з такім спэцыфічным назовам. Асабліва калі ўлічыць тое, што кіруе ім прадстаўнік палітычнай партыі, якая ўваходзіць у кааліцыю дэмакратычных сілаў. Цяжка ўявіць сабе такое ў той жа Ўкраіне: любая тамтэйшая палітычная сіла, якая б наважылася на такое, сама мала значна звузіла б поле для палітычнай дзейнасьці.

Вось што мяркуюць пра гэта ўдзельнікі сходу:

Аляксандар Бухвостаў, кіраўнік незарэгістраванай Партыі працы: «На першым месцы мы бачым абарону правоў працоўных, асабліва ў цяперашняй сытуацыі, калі над усім пануе кантрактная сыстэма. Што да «Фонду», то трэба зразумець, што сабрацца такому прадстаўнічаму сходу ў Менску іншым чынам было б складана. Дый назва тут ня мае вырашальнага значэньня. Створаны фонд мае на мэце прааналізаваць сытуацыю ў розных сацыяльных групах. Сёньня гэта працоўныя калектывы».

Анатоль Ляўковіч, старшыня БСДП (Грамада): «Па шчырасьці, я нават ня ведаю пра гэты фонд амаль нічога, пэўна гэта недзяржаўная арганізацыя. Нас, палітыкаў, сюды запрасілі ў якасьці гасьцей. Ад «Грамады» на сходзе было некалькі дэлегатаў з рэгіёнаў».

Палітоляг Андрэй Казакевіч: «З аднаго боку, калі стварэньне пэўнай арганізацыі не пярэчыць закону, то чаму б і не. Тут галоўнае, як будзе дзейнічаць пасьля гэтая арганізацыя, якія яе мэты і наколькі яны сур’ёзныя. Зь іншага боку, нічога дзіўнага няма, што партыя -- удзельніца дэмакратычнай кааліцыі -- мае дачыненьне да стварэньня фонду з такой назвай – беларускія камуністы ніколі не хавалі свайго бачаньня дачыненьняў з Расеяй».

«Усё гэта вельмі сумнеўна», – кажа пісьменьнік Уладзімер Арлоў, адказваючы на пытаньне пра слушнасьць заснаваньня удзельнікамі дэмакратычнай кааліцыі інтэграцыйнага фонду. І дадае: «Гэта нагадвае гісторыю пра траянскага каня».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць