Улада55

Перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму могуць пачацца ўжо сёлета

Але толькі выбары — «гэта дэмакратычная пячатка на міжнародным пашпарце Беларусі», сказаў еўракамісар Фюле.

Мінск з візітам наведаў Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле.

Ён наступнік Беніты Ферэра‑Вальднер, якая таксама прыязджала ў Беларусь роўна год таму. Пасля той паездкі ў аэрапорце было гучна абвешчана, што візіт еўракамісара стане новай вяхой у дачыненнях Еўропы і афіцыйнага Мінска. Прайшло ўжо больш за 12 месяцаў, а істотных зрухаў усё яшчэ не назіраецца.

Найперш Фюле яшчэ ў чацвер меў сустрэчу з лідэрамі апазіцыі і грамадскімі лідэрамі. Сустрэча адбывалася позна ўвечары ў гасцініцы «Еўропа». Прыкладна а 11 гадзіне супрацоўнікі гатэлю казалі, што ўдзельнікі сустрэчы яшчэ ядуць дэсерт.

А ўжо ў пятніцу спадар Фюле сустракаўся з прадстаўнікамі ўлады. А апошнім пунктам візіту значылася прэс‑канферэнцыя. «Чаму ўсе такія сур’ёзныя?» — адразу па‑расійску пажартаваў Штэфан Фюле. Разам з ім таксама з’явіліся паслы Літвы і Швецыі Эдмінас Багдонас і Стэфан Эрыксан.

Журналісты пацікавіліся ў еўрачыноўніка, якія ўражанні зрабіў на яго Аляксандр Лукашэнка. «Адзінае, што я скажу — размова была вельмі шчырая. І не толькі пры ўключаных камерах, але і калі журналістаў папрасілі пакінуць памяшканне».

Напярэдадні лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч прасіў Фюле падняць на перамовах з беларускім лідэрам пытанне палітвязняў, у прыватнасці Мікалая Аўтуховіча. «Не буду пераказваць нашу размову, але гэтае пытанне некалькі разоў паўставала».

У Штэфана Фюле ўжо было некалькі падрыхтаваных пунктаў прамовы.

Па‑першае,

Беларусь і Еўрасаюз могуць рабіць больш у палітыцы добрасуседства і развіцця адносін.
Беларусі працягвае з’яўляцца адзінай краінай «Усходняга партнёрства», якая не мае двухбаковых дачыненняў з ЕС. На думку Фюле, патэнцыял «Усходняга партнёрства» выкарыстоўваецца нашай краінай толькі на 10‑20%. «Веру, што сітуацыя можа змяніцца, калі мы падтрымаем шлях рэформаў у Беларусі».

Па‑другое,

дыялог магчымы толькі пры выкананні базавых каштоўнасцяў дэмакратыі і правоў чалавека.
І тут вызначальная роля будзе належыць прэзідэнцкім выбарам. «Выбары — гэта дэмакратычная пячатка на міжнародным пашпарце Беларусі», — адзначыў еўракамісар. Яшчэ было нагаданае пра неабходнасць адмены смяротнага пакарання.

Па‑трэцяе,

ужо сёння Еўрасаюз практычна распрацаваў так званую Дарожную мапу для рэформаў у Беларусі.
Гэты дакумент называецца «сумесны прамежкавы план». У верасні ці кастрычніку яго абмяркуюць лідэры краін ЕС.

Па‑чацвёртае,

у Бруселі падрыхтаваная прапанова аб спрошчванні візавага рэжыму для грамадзян Беларусі. Фюле спадзяецца, што працэс перамоваў пачнецца яшчэ сёлета.

Фюле кажа, што ў 2008 годзе Брусель атрымаў ад Мінску дастаткова шмат пазітыўных сігналаў наконт сітуацыі з правамі чалавека.

«Паляпшэння цяпер няма, а калі нейкі рух ёсць, то назад», — зазначыў чыноўнік.

Ён запэўніў, што візіт не звязаны з пагаршэннем‑беларуска расійскіх дачыненняў. «Мы прапаноўваем Мінску розны тавар. Няма нічога кепскага ў расшыраных стасунках Беларусі і з Масквой, і з Бруселем».

Гюнтэр Фюле прызнаецца, што з’яжджае з Беларусі з мноствам уражанняў. Ці стане візіт чэха ў Мінск «новай вяхой» дачыненняў пакажа час.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўсё больш жанчын цяпер носяць доўгія валасы?15

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць