Улада66

Нясьвіскі палац: рэстаўрацыя разбурэньнем

27 верасьня рада Міністэрства культуры прыняла рашэньне пра дэмантаж усходняй галерэі Нясьвіскага замку. Да аварыйнага стану яе давялі будаўнікі. Цяпер суцяшаюць: форма і профіль будуць захаваныя.

27 верасьня ў Менску рада Міністэрства культуры прыняла рашэньне пра дэмантаж усходняй галерэі Нясьвіскага замку. Як адзначыў галоўны архітэктар інстытуту «Мінскграмадзянпраект» Пятро Саўчук, падмуркі, сьцены, скляпеньні знаходзяцца ў аварыйным стане, бо страцілі апорныя ўласьцівасьці.

Каб пабачыць усё на свае вочы, «Камсамолка» выехала на месца. Такой актыўнай рэстаўрацыі Беларусь яшчэ ня бачыла. У браму ўвесь час заяжджаюць машыны, гружаныя матэрыяламі. У кожным куце ўвіхаюцца будаўнікі. Праўда, адна сьцяна выглядае сумна. Яна агароджаная плотам і падпёртая драўлянымі бэлькамі. Будаўнікі яе абыходзяць задаля. Гэта і ёсьць усходняя галерэя, якую плянуюць разьбіраць. Яе сьцены пакрытыя расколінамі.

– Што зь ёй сталася? Нейк жа стаяў будынак да рэстаўрацыі. Тады ў ім месьцілася Белміжкалгасздраўніца. Людзі тут адпачывалі.

– У прынцыпе, галерэю можна было захаваць, калі б не ўмяшалася гомельская будаўнічая фірма. Яны пачалі разьбіраць галерэю ня зьверху, а зьнізу. Першапачаткова мы хацелі яе захоўваць. Цяпер будзе цяжка. Але чарцяжы ёсьць, памеры ёсьць. Прынамсі зробім, як было.

– Але ж гэта будзе навабуд!

– Я б не сказаў. Форма і профіль будуць захаваныя. Так робяць ва ўсім сьвеце. Тая ж Нямеччына – напалову такі самы навабуд. Калі будынак у лядашчым стане, яны не вагаюцца разьбіраць і пасьля робяць паводле плянаў.

– А чаму вежа такая дзіўная? Яна выглядала інакш.

– Папярэдні навуковы кіраўнік праекту Уладзімер Бачкоў пабачыў яе ў такім сьвятле. На гравюры Макоўскага яна намаляваная менавіта так. Гэта роднае аблічча вежы XVI стагодзьдзя.

– А ў якім выглядзе ўзнаўляецца ўвесь комплекс?

– XVIІІ стагодзьдзя. Але месцамі будуць элемэнты XVI стагодзьдзя.

– Знайшлі нешта, чаго ня ведалі пра замак раней?

– Былі выяўленыя шмат якія страчаныя элемэнты замку. Напрыклад, будуць узнаўляцца рызаліты – прастакутныя памяшканьні, якія прытачаліся да палацу з тыльнага боку. Два стагодзьдзі пра іх ніхто нічога ня ведаў. Ганак палацу быў іншым. Раней было дзьве лесьвіцы, якія злучаліся на другім паверсе. Гэта пацьвярджае і праектны плян замку, які знайшлі ў Кіеве. Але вырашылі пакінуць усё як ёсьць.

– Легендарных апосталаў Радзівілаў не адшукалі?

– Іх шукайце ў Расеі. Пасьля 1812 году яны зьніклі.

– А студні ня будзе? Зь ёй жа зьвязаная легенда пра аканома.

– Студню ўзнаўляцьмуць. Няхай легенда жыве. Але я вам скажу, што ніхто яго тут ня вешаў. Ёсьць пісьмовыя доказы, што аканом двойчы здаваў рускім месцы, дзе перахоўваліся скарбы Радзівілаў. І памёр ён сваёй сьмерцю.

– Калі ў замак пусьцяць турыстаў?

– Першую частку адкрыюць налета. Гэта брама, вежа над ёй і суседнія крылы. Тут будзе кавярня, фотамайстэрня, сувэніры. На другім паверсе экспазыцыя для турыстаў і лекцыйнае памяшканьне. Будуць адноўленыя і валы XVI стагодзьдзя. На іх будзе баявая галерэя. Магчыма, гарматы ў Варшаве адліюць. А ад падгор’я валу турысты змогуць прайсьці па падземным тунэлі ў замак. Тайны ход у Мірскі замак пакуль не знайшлі.

– Калі бурыцьмуць усходнюю галерэю?

– Хацелі пачаць там работы ўжо сёлета, таму і сталі разьбіраць галерэю. Хутчэй за ўсё, узімку.

Глядзі яшчэ:

Пажар у Нясьвіжы

Каментары6

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць