Грамадства

Росту тарыфаў на паслугі ЖКГ у хуткім часе не плануецца

паведаміў 22 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Мікалай Ліпень.

Рашэнне аб павышэнні тарыфаў на паслугі ЖКГ пакуль не прынята, паведаміў 22 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Мікалай Ліпень.

«Гэтае пытанне пакуль не разглядаецца, і ніякіх рашэнняў аб павышэнні тарыфаў на паслугі ЖКГ не прымалася», — заявіў ён.

Ліпень падкрэсліў, што пытанне павышэння тарыфаў звязана з узроўнем даходаў насельніцтва. «Можа атрымацца такая сітуацыя, што мы ўстановім тарыфы, а насельніцтва потым не зможа аплачваць паслугі, мы да гэтага не імкнемся», — падкрэсліў ён.

Намеснік міністра нагадаў, што згодна з канцэпцыяй развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2015 года насельніцтва павінна поўнасцю пакрываць затраты на прадастаўленне паслуг ЖКГ. Сёння яно аплачвае менш як 30% затрат, а розніца кампенсуецца датацыямі з бюджэту.

Ліпень, аднак, выказаў сумненне ў тым, што да 2015 года будзе дасягнута 100% аплата паслуг ЖКГ. Як паведамілі БелаПАН у Мінжылкамгасе, апошні раз тарыфы на паслугі ЖКГ павышаліся 1 студзеня 2009 года.

30 снежня 2009 года Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі заявіў: «Кожны павінен плаціць 100% за спажываныя паслугі ЖКГ, але ў нас сацыяльна арыентаваная дзяржава».

Ён зазначыў, што тэма аплаты жыллёва-камунальных паслуг — «адна з балючых для насельніцтва».

Паводле слоў прэзідэнта, урад прапаноўваў на працягу першага паўгоддзя 2010 года павялічыць кошт паслуг ЖКГ для насельніцтва на 7 долараў ЗША. «Калі б мы павялічылі, то атрымалі б 77 млрд. рублёў. Бюджэт Беларусі — 52 трлн. рублёў. Ці варта сабачыцца з народам за гэтыя 77 мільярдаў? Будзе лягчэй — вернемся да гэтага пытання», — сказаў ён.

Варта зазначыць, што скараціць бюджэтнае субсідаванне жыллёва-камунальных паслуг ураду Беларусі настойліва рэкамендуе Міжнародны валютны фонд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня4

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне12

Прыгожа, але вельмі дорага. Беларуска год пражыла ў Харватыі па візе лічбавага качэўніка6

Беларуску павінны судзіць у ЗША за кантрабанду авіядэталяў у Расію, але аддзел міграцыі хоча яе як нелегалку дэпартаваць да суда1

Бягуха Марына Арзамасава трэцім разам стала маці3

Курэйчыка абвінавацілі, што ён напісаў сцэнар пра палкаводца Суворава. А як усё было?9

Праз два тыдні Лукашэнка зноў сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі7

Інстытут сучасных ведаў у Мінску пракаментаваў паступленне Таццяны Буланавай7

«Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза». Ціханоўская заклікае ўключыць беларускае пытанне ў мірныя перамовы Украіны і Расіі34

Данія ўпершыню назвала ЗША патэнцыйнай пагрозай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня4

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць