Эканоміка

Адмоўнае сальда гандлю таварамі — больш за 3,5 млрд даляраў

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі, паводле звестак гандлёвага балансу, за студзень—чэрвень 2010 года ў Беларусі склала 3 млрд 510 млн даляраў,

паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. За такі ж леташні перыяд гэты паказчык быў на ўзроўні 3 млрд 889,2 млн даляраў.

У студзені—чэрвені гэтага года аб'ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 17,8% у параўнанні са студзенем—чэрвенем 2009 года і склаў 26 млрд 2,8 млн даляраў. За гэты перыяд экспарт павялічыўся на 23,7% да 11 млрд 246,4 млн даляраў, імпарт — на 13,7% да 14 млрд 756,4 млн.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 3 млрд 40,4 млн даляраў (за студзень—чэрвень 2009 года — мінус 4 млрд 274,5 млн). Экспарт узрос на 50,4% да 5 млрд 978,3 млн даляраў, імпарт — на 9,3% да 9 млрд 18,7 млн. Аб'ём знешняга гандлю за студзень—чэрвень склаў 14 млрд 997 млн даляраў (на 22,7% больш).

Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 3 млрд 657,1 млн даляраў (за студзень—чэрвень 2009 года — мінус 4 млрд 610,7 млн). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 18,5% да 12 млрд 506,3 млн даляраў. Экспарт узрос на 48,9% (да 4 млрд 424,6 млн), імпарт — на 6,6% (да 8 млрд 81,7 млн).

Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам узрос на 82,2% да 301,1 млн. даляраў. Экспарт павялічыўся на 74,3% (да 224,3 млн), імпарт — у 2,1 разу (да 76,8 млн). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася адмоўнае ў памеры 147,5 млн даляраў (за студзень—чэрвень 2009 года — плюс 92,1 млн).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі па-за СНД павялічыўся на 11,8% і склаў 11 млрд. 5,8 млн даляраў. Экспарт узрос на 3% да 5 млрд 268,1 млн, імпарт — на 21,4% да 5 млрд 737,7 млн. Сальда склалася адмоўнае ў памеры 469,6 млн даляраў (за аналагічны перыяд мінулага года — плюс 385,3 млн даляраў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку16

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

Не прапусціце вялікія зніжкі на рэкламу ў «Нашай Ніве» да канца лета

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць13

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага30

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку16

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць