Літаратура1414

Андрусь Храпавіцкі. Гамон, прайгралі выбары!

Лёгкае порна беларускай палітыкі
Эрэкцыя ёсць, але без аргазмаў...

Лёгкае порна беларускай палітыкі
Эрэкцыя ёсць, але без аргазмаў
Я скончаны палітолаг, таму завяду сабе сшытак
І буду запісваць туды палітыкі нашай маразмы

Не, крытыкаў і без мяне хапае
Таму запішуся таксама ў кандыдаты
Буду сядзець у эфіры «Белсата»
На шоу «Перад выбарам» чарговым этапе

Буду казаць пра стратэгіі перамогі,
Што я найлепш падыходжу, каб стаць адзіным
І цераз слова буду прыгадваць Бога,
Бы ён у мяне ў камандзе разам з Францыскам Скарынам

Буду трасці праграмай, бы мне яе напісалі
Кругман разам Нобелем і Аркуш разам з Вялесам
Яшчэ ажанюся, жывот нарашчу, каб фоткі лепш выглядалі
Сына назаву Алесем, дачку — Алесяй

Ствару сабе сайт і ў Фэйсбуку ўсіх заспамлю
Буду найбольш прасунутым кандыдатам у інтэрнэце
Буду ўжываць стратэгію перамогі штабу Абамы
Недарэмна ж вучылі на семінарах пра сеціва

Прыдумаю лагатып, аватары намалюю,
Уступлю ў БНФ, бо кожны там пабываць павінен
А лепей уласную партыю зарэгіструю
Чым больш вагі, тым шанцаў болей стаць адзіным

Зважайце, я новы твар у беларускай палітыцы
Адукаваны, з воляй да ўлады, таму пацясніцеся
Ой, пачакайце… Улады могуць пяць год яшчэ весяліцца
Мне толькі нядаўна стукнула трыццаць

* * *

Андрусь Храпавіцкі – кампутарнік, інтэрнэт-выдавец. Жыве між Глыбокім і Вільняй.

Каментары14

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць