Здароўе55

Беларусы — самыя тоўстыя сярод жыхароў СНД

Паводле дадзеных СААЗ, 63,7% мужчын і 69,9% жанчын у Беларусі маюць залішнюю вагу, а 32,2% жанчын і 16,2% мужчын — атлусценне.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) вызначае індэкс масы цела чалавека (ІМЦ) як вынік дзялення вагі ў кілаграмах на ўзведзены ў квадрат рост у метрах. Па стандартах СААЗ, калі ІМЦ роўны або большы за 25, гэта залішняя вага, а калі роўны або большы за 30 — атлусценне. Напрыклад, пры росце 1,7 м і вазе 83 кг ІМЦ складзе 83 / (1,7*1,7), то бок 28,7 — гэта залішняя вага.

Першыя чатыры месцы ў свеце па долі насельніцтва, старэйшага за 15 гадоў, якое пакутуе на залішнюю вагу, займаюць астраўныя дзяржавы Науру (96,9% мужчын і 93% жанчын), выспы Кука (93,4 і 90,3%), Мікранэзія (93,1 і 91,1%) і Тонга (91,4 і 92,1%).

Ціхаакіянскія выспы на першым месцы і па атлусценні насельніцтва. Так, у Науру доля такіх грамадзян складае 84,6% сярод мужчын і 80,5% сярод жанчын.

У Еўропе самае тлустае насельніцтва ў Грэцыі і на Мальце
. У Грэцыі доля мужчын з залішняй вагой складае 77,5%, жанчын — 63,2%, на Мальце — 73,3 і 67,6% адпаведна. У той жа час, сярод мальтыйцаў больш тых, хто пакутуе на атлусценне: 28,1% мужчын і 36,5% жанчын. На атлусценне пакутуюць 30,3% грэкаў і 26,4% грачанак.

Сярод краін былога СССР па паўнаце насельніцтва першая — Беларусь: 63,7% мужчын і 69,9% жанчын маюць залішнюю вагу, а 32,2% жанчын і 16,2% мужчын — атлусценне.

Расія па долі і мужчын і жанчын з залішняй вагой займае 99-е месца сярод 192 краін свету. Па дадзеных СААЗ, 46,5% расійскіх мужчын і 51,7% жанчын маюць залішнюю вагу. На атлусценне пакутуюць 9,6% мужчын (93-е месца) і 23,6% жанчын (74-е месца).

Самай худой краінай свету можна назваць Эрытрэю: усяго 3,5% мужчын і 6,3% жанчын там маюць залішнюю вагу, а на атлусценне пакутуюць толькі 0,1% жанчын.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна13

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць