Кіно

Новы фільм па сцэнары Вішнеўскага будуць здымаць у Беларусі

Увечары 8 жніўня ў Менску раздаваў аўтографы адзін з самых вядомых на сёньня польскіх літаратараў Януш Леан Вішнеўскі.
Аўтограф-сэсія адбылася ў музычнай краме «Містэрыя гуку», куды намагаліся патрапіць некалькі соцень прыхільнікаў творчасьці папулярнага пісьменьніка. Аднак многія так і ня здолелі прабіцца да свайго куміра праз шчыльны натоўп.

Януш Леан Вішнеўскі набыў эўрапейскую вядомасьць дзякуючы дэбютнаму раману «Самотнасьць у Сеціве» (S@motność w Sieci). Гісторыя віртуальнага каханьня, якая ў адной толькі Польшчы выйшла накладам 300 тысяч асобнікаў, у 2006 годзе была экранізаваная і па напаўняльнасьці заляў на радзіме пісьменьніка пакінула далёка за сабой галівудзкія блокбастэры. Потым на сьвет зьявіўся яшчэ шэраг кніг пра каханьне.

Пісьменьнік упершыню наведаў Беларусь, але сказаў, што хацеў бы яшчэ раз наведаць краіну, каб пазнаёміцца і зь іншымі беларускімі мясьцінамі. Падаецца, такая нагода яшчэ будзе: Вішнеўскі атрымаў прапанову напісаць сцэнарый для міжнароднага кінапраекту. Cтужка можа быць гатовая ўжо да канца наступнага году, а выйдзе яна ў расейскай, польскай, украінскай і беларускай вэрсіях.Фільм будуць здымаць у Беларусі пры ўдзеле беларускіх, расейскіх, украінскіх і польскіх кінэматаграфістаў. Як заявіў Вішнеўскі, стужка можа быць гатовая ўжо да канца наступнага году, а выйдзе яна ў расейскай, польскай, украінскай і беларускай вэрсіях.

Як і ўсе папярэднія творы Леана Вішнеўскага, чырвонай ніткай у новым праекце будзе праходзіць гісторыя каханьня. Многія крытыкі з-за вузкай спэцыялізацыі наўпрост называюць Вішнеўскага «заклапочаным». Аднак ён толькі адмахваецца: маўляў, каханьне — гэта псыхічная хвароба, пазьбегчы якой удаецца далёка ня многім.

Сам аўтар ужо шмат гадоў жыве ў Нямеччыне, дзе займаецца малекулярнай біялёгіяй. Дагэтуль ён доўгі час быў мараком рыбалоўнага флёту.

Крыху меней чым праз тыдзень Янушу Леану Вішнеўскаму споўніцца 56 гадоў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць