Пракуратура Польшчы: У справе пра катастрофу Ту-154 могуць з'явіцца падазраваныя
Галоўная ваенная пракуратура Польшчы не выключае, што ў крымінальнай справе пра катастрофу самалёта прэзідэнта Леха Качынскага пад Смаленскам могуць з’явіцца падазраваныя.
«Наша галоўная мэта — дакапацца да ісціны. Пры гэтым я не выключаю, што ў крымінальнай справе могуць з’явіцца фігуранты», — сказаў галоўны ваенны пракурор Польшчы Кшыштаф Парульскі ў Маскве.
Раней паведамлялася, што Масква перадала Польшчы 11 тамоў крымінальнай справы па катастрофе
Парульскі таксама выказаў надзею, што матэрыялы па двух іншых запытах будуць перададзеныя расійскаму боку ў пачатку кастрычніка.
Каментары