Улада11

Гаспадарчы суд Мінска адхіліў скаргу «Гавары праўду»

Апэляцыйны суд Менскага гаспадарчага суду адхіліў скаргу ўстановы «Рух наперад» адносна ранейшага рашэньня аб прызнаньні юрыдычна нікчэмнай дамову аб арэндзе офіса для ўстановы, што дае падставу Менгарвыканкаму закрыць арганізацыю.

«Мы лічым гэтае рашэньне, як і ўсе ранейшыя судовыя захады супроць нас, палітычна матываванымі. Гэта робіцца на замову ўлады», — пракамэнтавала рашэньне апэляцыйнага суду намесьнік дырэктара «Руху наперад» Ніна Пахлопка, якая прадстаўляла інтарэсы арганізацыі ў судзе.

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» вядомы паэт Уладзімер Някляеў дадаў да камэнтару:

«Такія суды паказваюць, што ўлады карыстаюцца такой тактыкай: яны падводзяць пад свае рашэньні пэўную юрыдычную базу. Галоўнае, каб было напісана, што гэта ўсё вось па такім законе, каб прыціснуць гэтых хлопцаў. Ну, можна ў такія гульні гуляць. Замест таго, каб рабіць прававую дзяржаву, дзе перад законам былі б усе роўныя, дзяржава займаецца такой гульнёй. Зрэшты, гэта агульны прынцып нашага жыцьця — у дэмакратыю гуляюць, у рынкавую эканоміку. На ўсіх паверхах! Вось што паказвае суд над кампаніяй „Гавары праўду“, а дакладней над той установай, якая дае ёй лягальна працаваць».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно9

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно

Усе навіны →
Усе навіны

Падобна, у Драздах нарэшце прадалі катэдж былога кіраўніка службы аховы Лукашэнкі2

«Нават у думках не было». У Крамлі заявілі, што Пуцін, Сі і Кім не плялі змову супраць ЗША1

Беларуска знайшла ў цукерках «Камунаркі» лічынкі. На фабрыцы пракаментавалі сітуацыю8

«Яшчэ б баршчэўнік дадала». Дзяўчына сабрала дзіцяці на лінейку ў школу букет палявых кветак і нарвалася на хэйт12

Далучэнне Крыма да Расіі магло быць апошняй воляй бацькі Пуціна17

«Белджы X50» на 4-м месцы ў спісе самых прадаваных аўтамабіляў у Расіі

Канцэрта Каржа ў Алматы дакладна не будзе5

Родныя зніклага Котава не атрымалі адказу ад уладаў Турцыі1

Пуцін і Аліеў сустрэліся ў Кітаі, але сустрэча была халоднай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно9

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць