Культура11

Зямля пад белымі крыламі. Погляд мастакоў

3 верасня адкрываецца аднайменная рэспубліканская выстава сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

3 верасня адкрываецца рэспубліканская выстава сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Зямля пад белымі крыламі».

Гэта вялікі праект, які закране ўсю краіну. Да 15 снежня ў музеях, выставачных залах і галерэях Мінска і абласных гарадоў будуць дэманстравацца творы сучасных мастакоў.

На думку намесніка міністра культуры Уладзіміра Карачэўскага,

такое мерапрыемства «дазволіць вызначыць пошукі нацыянальнай ідэнтычнасці».

Адметна, што будзе праводзіцца абмен выставамі сярод абласцей. Гэта рэдкая магчымасць паглядзець, напрыклад, у Гродне дасягненні мастакоў з Брэсчыны.

Афіцыйнае адкрыццё «Зямлі пад белымі крыламі» пройдзе 3 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі. Для гэтай падзеі нават знялі некаторыя пастаянныя экспазіцыі. Тут будуць выстаўлены работы звыш 300 аўтараў. Гэта народныя мастакі Беларусі, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі. Асобную экспазіцыю складуць стыпендыянты спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Выстаўляюцца і творы, набытыя музеем за апошнія дзесяць гадоў.

«Я задаволены, што з прыходам Паўла Латушкі з новай камандай у Мінкультуры выяўленчае мастацтва пастаўлена на такі самы ўзровень, як і тэатральнае, і эстраднае»,

— адзначыў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. Па яго словах, гэта дазволіла павялічыць фінансаванне на закупку твораў у айчынных мастакоў.

Уладзімір Карачэўскі сказаў, што на 2011 год на гэтыя мэты «нам даюць значную суму». Але пакуль яе чыноўнік не спяшаецца агучваць.

«Прыйшоў час паглядзець на тое, што адбываецца, каб рухацца далей — лічыць прарэктар на навуковай рабоце Акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна. —

Гэта не агляд Саюза мастакоў — гэта агляд мастацтва Беларусі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць