Грамадства

2 верасня характар надвор'я ў Беларусі не зменіцца

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 2 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е. На большай частцы дажджы, па паўночна-заходняй палове моцныя. У асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей навальніцы. Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 8–14°С, днём па ўсходзе да плюс 18°С.

У Мінску 2 верасня воблачна. Часам дождж, ноччу моцны. Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8–10°С, днём плюс 10–12°С.

3 верасня сіноптыкі прагназуюць у Беларусі воблачнае надвор’е, часам дажджы. Вецер заходні 7–12 м/с, парывы да 15–22 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–11°С, днём ад плюс 8°С па поўначы да плюс 16°С па поўдні краіны.

4 верасня чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па паўночнай палове краіны, кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні 5–10 м/с, у паўночных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–9°С, на тарфяніках Палесся месцамі слабыя замаразкі да 0 — мінус 1°С, днём плюс 12–19°С.

У Мінску 3 верасня воблачна, часам дажджы. Вецер заходні 7–12 м/с, парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–9°С, днём плюс 12–14°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны1

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый14

Telegram пачаў рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Расіі? Дураў абвяргае7

Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе абавязаць замежнікаў вучыць літоўскую для падаўжэння ДНЖ61

У Трампа выявілі хранічнае захворванне9

ЕС зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі9

Памятаеце дзяўчыну, якая планавала паехаць на «Міс Сусвет», а яе арыштавалі? Яна ўжо на свабодзе3

Скраў $2500 і знік. Махляр падмануў больш за 30 фаундараў па ўсім свеце — сярод іх ёсць і беларусы5

Belgee заціснула паміж двума аўтамабілямі. Крыўдная аварыя ў Мінску 3

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны1

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць